Your Sinclair

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Your Sinclair» (па-беларуску: Ваш Сынклэр; скарочана YS) — ангельскае друкаванае выданьне ў фармаце часопісу, прысьвечанае кампутару ZX Spectrum.

Хуткія факты Тэматыка, Пэрыядычнасьць ...

Першы выпуск часопісу пабачыў сьвет у студзені 1984 пад назваю «Your Spectrum». Першапачаткова часопіс выдаваўся адзін раз на два месяцы, з чэрвеня 1984 — штомесяц. У студзені 1986 зьмяніў назву на «Your Sinclair», бо тэматыка стала тычыцца таксама плятформы Sinclair QL. Да верасьня 1993 року выйшлі 93 нумары. Часопіс быў зачынены з прычыны сканчэньня камэрцыйнага жыцьця кампутара ZX Spectrum.

З кастрычніка 1991 да лютага 1992 у часопісе быў апублікаваны сьпіс 100 найлепшых гульняў усіх часоў для ZX Spectrum. У 93-м нумары таксама быў апублікаваны сьпіс 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня чытачоў. У 2004 року выйшаў 94-ы выпуск часопісу, які распаўсюджваўся як бясплатны дадатак да часопісу «Retro Gamer». У гэтым нумары быў апублікаваны сьпіс 50 найлепшых гульняў усіх часоў для ZX Spectrum[1].

Remove ads

Глядзіце таксама

  • CRASH

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads