Deadmau5

From Wikipedia, the free encyclopedia

Deadmau5
Remove ads

Deadmau5 (па-ангельску: Dead mouse (мёртвы шчур), па-беларуску: Дэдмаўс). Сапраўднае імя Джаэль Цымерман (Joel Zimmerman), нарадзіўся у горадзе Ніягара Фолз (правінцыя Антарыё, Канада). Канадзкі прагрэсіў-гаўс прадусэр і дыджэй. Трэкі «Arguru» і «Not Exactly» адныя з самых вядомых з усяго створанага аўтарам. Яны ўвайшлі ў такія кампіляцыі, як In Search of Sunrise 6: Ibiza і MixMag’s «Tech-Trance-Electro-Madness», зміксаваная самім Дэдмаўс, а таксама ў радыёшоў Armin van Buuren’s A State of Trance. Дэдмаўс працаваў у зьвязку зь іншымі дыджэямі і прадусарамі, напрыклад са Стывам Дудам (Steve Duda) пад псэўданімам BSOD. Ягоны дэбютны альбом, Random Album Title быў выпушчаны ў электроным выглядзе ў верасьні 2008 году на лэйбле Ultra Records у ЗША й Ministry of Sound у Велікабрытаніі ды Эўропе.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Гісторыя

Псэўданім Deadmau5 (мёртвы шчур) зьявіўся ў Джаэля ў 2005 годзе апасля таго, як адна з гэтых істот трапіла ў ягоны кампутар ды здохла там. Праз месяц Джаэль занепакоіўся, бо ад кампутара было моцна патыхала тухляцьцём. Далейшы лёс шчура невядомы.

Першы альбом «Get Scraped» выйшаў у 2006 годзе. У 2008 Дэдмаўс быў абьвешчаны Прадусарам году. Ён таксама стаўся лідэрам па продажы на музычным партале Beatport(en). Толькі на гэтым партале яго запісы Not exactly і Faxing Berlin разышліся агульным накладам больш за 30 тысяч копіяў.

На цырымоніі Juno Awards of 2008(en) Дэдмаўс прэтэндаваў адразу на дзьве ўзнагароды ў катэгорыі за найлепшы танцавальны запіс году(en): за кампазыцыю «After Hours» (у супрацоўніцтве з Melleny Brown) ды за трэк «All You Ever Want» (з Billy Newton-Davies). Апошні трэк і быў прызнаны найлепшым танцавальным запісам 2008 году.

Deadmau5 дабіўся вялікага посьпеху ў ЗША, выпусьціўшы кампазыцыю «Move for Me» ў супрацоўніцтве з Kaskade. Кампазыцыя заняла першае месца ў гіт-парадзе танцавальных трэкаў Billboard’s Hot Dance Airplay Chart і атрымала намінацыю на ўзнагароду Juno як лепшы танцавальны запіс году.

У 2012 годзе намінаваўся на прэмію «Грэмі» за рэмікс песьні «Rope» гурту Foo Fighters.

Remove ads

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • Get Scraped (2006)
  • Vexillology (2006)
  • Random Album Title (2008)
  • For Lack of a Better Name (2009)
  • 4x4=12 (2010)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads