Deftones
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Deftones — альтэрнатыўны гурт з Сакрамэнта, Каліфорнія, ЗША.
Remove ads
Біяграфія
У склад Deftones уваходзяць Чына Марэна, Чы Чэнг, Эйб Канінгэм, Стывэн Карпэнтэр і Фрэнк Дэльгада. Апошні стаў паўнавартасным чальцом групы толькі пачынаючы з трэцяга студыйнага альбома «White Pony» (2000), які на дадзены момант шматлікімі лічыцца найбольш пасьпяховым рэлізам гурта. Першы альбом «Adrenaline» выйшаў у 1995, на год пазьней дэбютнай кружэлкі Korn. Гэтыя гурты лічацца заснавальнікамі ню-мэтала і, хоць Korn застаюцца куды больш камэрцыйна выгодным праектам, менавіта стылістыка і манэры Deftones былі перапрацаваныя Limp Bizkit (гурт нярэдка выяўляла ўдзячнасьць Deftones «за натхненьне» як у сваіх буклетах, так і ў некаторых тэкстах песень) і Linkin Park, самымі на дадзены момант запатрабаванымі калектывамі падобнага роду. І калі першыя выконвалі на канцэртах «7 Words» (з дэбютнай кружэлкі), то другія — «My Own Summer» (альбом «Around the Fur», 1997). Падчас запісу альбому "Эрас" (па-ангельску: Eros) бас-гітарыст гурту трапіў у аварыю і не змог больш працаваць. Безь яго гурт не стаў працягваць працу і вырашыў запісаць цалкам новы вальбом.
Remove ads
Склад
- Чына Марэна (па-ангельску: Chino Moreno) — вакал, гітара
- Стывэн Карпэнтэр (па-ангельску: Stephen Carpenter) — гітара
- Фрэнк Дэльгада (па-ангельску: Frank Delgado) — клявішы
- Эйб Канінгэм (па-ангельску: Abe Cunningham) — барабаны
- Sergio Vega - бас-гітара
Былыя ўдзельнікі
- Чы Чэнг (па-ангельску: Chi Cheng) — бас-гітара, вакал (1988-2008, памёр у 2013)
Дыскаграфія
Вонкавыя спасылкі
Deftones — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
- Deftones World (анг.)
- Deftones на Myspace
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads