EBay

From Wikipedia, the free encyclopedia

EBay
Remove ads

eBay Inc. — амэрыканская сафтвэрная кампанія, стваральнік першых буйных анлайнавых аўкцыёнаў eBay. Заснаваны ў 1995 годзе eBay зьяўляецца адным з найбольш яскравых і пасьпяховых прыкладаў сярод так званых бурбалак даткомаў. Цяпер гэта шматмільярдны бізнэс, які прадстаўлены больш чым у 30 краінах. eBay вырас з першапачаткова аўкцыёну фармату "ўстаноўленнага часу" ў аўкцыён фармату "Набыць цяпер" як стандартны прынцып шопінгу. Да верасьня 2009 году кампанія валодала вядомым прадуктам Skype.

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...
Remove ads

Гісторыя разьвіцьця

Штаб-кватэра eBay знаходзіцца ў Сан-Хасэ. Стваральнік сайту – іранскі праграміст францускага паходжаньня П'ер Амідзьяр, які першапачаткова вёў гэтую старонку як персанальную. Адзін з першых лотаў, прададзенных на eBay, была зламанная лазэрная ўказка за 14,83 даляры. Зьдзіўлены Амідзьяр зьвязаўся з пераможцам аўкцыёну з пытаньнем, ці зразумеў той, што лазэрная ўказка зламаная. У адказе па электроннай пошце пакупнік патлумачыў, што ён зьяўляецца калекцыянэрам зламанных указак. У лістападзе 1996 году eBay падпісаў сваё першае ліцэнзыйнае пагадненьне з кампаніей Electronic Travel Auction на выкарыстаньне тэхналёгіі SmartMarket для продажу квіткоў на летакі й іншыя турысцкія прадукты. Рост быў фэнаменальным: у студзені 1997 году сайт правёў 2 млн. аўкцыёнаў, у параўнаньні з 250 тыс. напрацягу ўсяго 1996 году. Кампанія афіцыйна зьмяніла назву свайго сэрвісу з AuctionWeb на eBay у верасьні 1997 году.

Першапачаткова сайт належыў Echo Bay Technology Group, кансалтынгавай фірме Амідзьяра. Ён спрабаваў спачатку зарэгістраваць дамэннае імя echobay.com, але не знайшоў яго, бо яно было занятае Echo Bay Mines, золатаздабываючай кампаніяй. Таму было вырашана скараціць назву аўкцыёну да eBay.com.

Кампанія паступова пашырала катэгорыі тавараў, якія выстаўляліся на таргі: ад прадметаў калекцыянаваньня да практычна любых тавараў. Бізнэс рос хутка і ў лютым 2002 году кампанія набыла IBazar, падобны еўрапейскі анлайн-аўкцыён, заснаваны ў 1995 годзе, а затым купіла плацёжную сыстэму PayPal.

Remove ads

Самыя незвычайныя лоты

  • У траўні 2006 году на таргі выстаўленыя рэшткі форту Мантгомэры, ягоных мураваных умацаваньняў, пабудаванных у 1844 годзе. Першы аўкцыён завяршыўся 5 чэрвеня 2006 году, з пераможнай стаўкай у 5 млн. даляраў. Аднак продаж ня быў завершаны.
  • У чэрвені 2005 году сужэніца Ціма Шоў, брытанскага радыё-ды-джэя на Kerrang! 105,2, прапанавала набыць Lotus Esprit, які належыў Ціму, ў фармаце "Набыць цяпер" па цане ў 50 пэнсаў пасьля таго, як яна пачула, як яе сужэнец фліртуе з брытанскае мадэльлю. Аўтамабіль быў прададзены за колькі хвілінаў.
  • У траўні 2006 году кітайскі бізнэсовец па імені Чжан Чэн набыў зьнішчальнік былых чэскіх ВПС МіГ-21 ад прадаўца са Злучанных Штатаў за 24,730 тыс. даляраў. Прадавец пад нікам inkgirle адмовіўся даслаць яго ў Кітай. Невядома, чым скончылася ўгода.


Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads