Gillette
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Gillette («Жыле́т», па-ангельску: Gillette) — амэрыканьскі брэнд трансьнацыянальнай карпарацыі Procter & Gamble (P&G), які вырабляе бясьпечныя брытвы й іншыя сродкі асабістай гігіены, уключаючы сродкі для галеньня. Разьмешчаная ў Бостане, штаце Масачусэтс, ЗША, яна належала The Gillette Company, пастаўшчыку прадуктаў пад рознымі брэндамі, пакуль гэтая кампанія не аб'ядналася з P&G у 2005 годзе. Кампанія Gillette была заснавана Кінгам Жылетам у 1901 годзе як вытворца бясьпечных брытваў.[1]
Пад кіраўніцтвам Колмана Моклера-малодшага ў якасьці генэральнага дырэктара з 1975 па 1991 гады[2] кампанія была аб'ектам шматлікіх спроб паглынаньня з боку Рональда Пэрэльмана[3] й Coniston Partners.[4] У студзені 2005 году Procter & Gamble абвясьціла аб плянах зьліцьця з кампаніяй Gillette.[5]
Актывы кампаніі Gіllette былі ўключаны ў падразьдзяленьне P&G, вядомае як Global Gіllette. У ліпені 2007 году Global Gіllette была ліквідавана й уключана ў склад двух іншых асноўных падразьдзяленьняў Procter & Gamble, Procter & Gamble Beauty і Procter & Gamble Household Care.[6] Брэнды й прадукты Gіllette былі падзелены паміж імі адпаведна. Цэнтар дасьледаваньняў і распрацовак Gіllette у Бостане, штат Масачусэтс, і вытворчы цэнтар Gіllette South Boston (вядомы як «Gіllette World Shavіng Headquarters») усё яшчэ існуюць як функцыянальныя працоўныя месцы пад брэндам Gіllette, які належыць Procter & Gamble.[7] Даччыныя кампаніі Gіllette Braun і Oral-B, сярод іншых, таксама былі захаваны P&G.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads