Grand Theft Auto V

кампутарная гульня 2013 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Grand Theft Auto V» (скар. GTA V) — мультыплятформавая відэагульня з сэрыі Grand Theft Auto, пятнаццатая па ліку[5], у жанры Action і адкрыты сьвет, распрацаваная кампаніяй Rockstar North. Дэбютны трэйлер быў выпушчаны 2 лістапада 2011 году[6], а анонс самой гульні адбыўся на наступны дзень, 3 лістапада[7]. Выхад гульні першапачаткова плянаваўся на вясну 2013 году[8], але быў адкладзены на 17 верасьня 2013 году для Xbox 360 і PlayStation 3[9]. У СНД Grand Theft Auto V выдаецца кампаніяй 1С-СофтКлаб.

Хуткія факты Дата выпуску, Дата анансаваньня ...

Rockstar Games заявіла, што Grand Theft Auto V — іх самы вялікі і амбіцыйны праект за ўвесь час з самым вялікім створаным імі адкрытым гульнявым сьветам[10][11].

Remove ads

Геймплэй

Упершыню ў гісторыі сэрыі ў гульні прысутнічаюць адразу тры галоўныя героі, паміж якімі можна пераключацца амаль у любы час[12][13]. У некаторых місіях даступны два гульцы, у некаторых місіях гульца перакідвае на іншых пэрсанажаў скрыптам. Уся мапа адкрыта гульцам з самага пачатку.

Месца дзеяньня

Месцам дзеяньня Grand Theft Auto V стаў выдуманы горад Лёс-Сантас (па-ангельску: Los Santos), прататыпам якога зьяўляецца Лос-Анджэлес. Лёс-Сантас упершыню зьявіўся ў адной з папярэдніх гульняў сэрыі — Grand Theft Auto: San Andreas, якая выйшла ў 2004 годзе. У гульні апроч самога гораду, таксама прысутнічаюць навакольныя тэрыторыі сельскай мясцовасьці, горы, лясы, узгоркі, і пляжы[7].

Заняткі

У GTA V ёсьць магчымасьць займацца рознымі відамі спорту: ёгай, трыятлёнам, катаньнем на гідрацыкле, бэйсджампінгам, тэнісам, заняткамі ў трэнажэрнай залі і гольфам на вялікіх палях[12][13]. Кожны пэрсанаж мае сваё хобі[12][13]. У гульні прысутнічае дайвінг, можна апускацца на дно з дапамогай батыскафу.

У гульні таксама даступны рабаваньні банкаў[13].

Камунікацыі

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі, у GTA V ёсьць мабільны тэлефон, але ён можа выкарыстоўвацца для якіх-небудзь дзеяньняў[12]. Таксама тэлефон можна будзе выкарыстоўваць для доступу ў інтэрнэт[13]. Функцыянальнасьць істотна зьменена ў параўнаньні з тэлефонам у GTA IV[13]. У гульні прысутнічае пародыя на iPhone і на кампутары кампаніі Apple. Таксама ў гульні прысутнічаюць пародыі на Windows Phone 8 (інтэрфэйс мабільнага тэлефона Трэвара, цалкам супадае з інтэрфэйсам Windows Phone 8) іAndroid (гульнявая назва — Offdroid).

Ёсьць магчымасьць глядзець тэлевізар, дзе будуць ісьці розныя перадачы[12].

Мультыплэер

У інтэрвію парталу IGN у сакавіку 2012 году Дэн Хаўзэр распавёў пра некаторыя асаблівасьці шматкарыстальніцкага рэжыму Max Payne 3. У інтэрвію ён адкрыў, што, як і ў Max Payne 3, у GTA V будзе даступная сыстэма «банд» (па-ангельску: crews) — аналяг звычайных клянаў, якіх гульцы змогуць арганізаваць пасродкам он-лайнавага сэрвісу Rockstar Games Social Club. Таксама ён заявіў, што важнасьць мультыплэера за апошнія некалькі гадоў узрасла ў разы, таму Rockstar Games намерваецца актыўна разьвіваць он-лайнавыя аспэкты сваіх гульняў[14]. Разьвіцьцём гэтых ідэй стала Grand Theft Auto Online.

Remove ads

Узбраеньне і рыштунак

Сьпіс пацьверджанай зброі Grand Theft Auto V[15]:

Халодная зброя

Пісталеты

Пісталеты-кулямёты

  • IMI Mini Uzi
  • Heckler & Koch MP5 A5

Драбавікі

  • Mossberg 590A1
  • Kel-Tec KSG

Аўтаматы

  • Norinco Type 56-2
  • IMI «Compact Tavor» CTAR-21
  • Colt AR-15 SBR
  • Heckler & Koch HK416 — 10"
  • Heckler & Koch G11
  • M249 SAW
  • Mk 48

Снайпэрскія вінтоўкі

Цяжкая зброя

  • GE M134 Minigun («Мініган»)
  • РПГ-7
  • Milkor Mark 14 MGL

Кідальная зброя

Рознае

  • Парашут
Remove ads

Саўндтрэк

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі ў GTA V, радыёстанцыі напоўнены разнастайнай музыкай. Усяго ў гульні 17 радыёстанцый.

Сьпіс пацьверджаных песень у Grand Theft Auto V:

  • The Small Faces — «Ogdens Nut Gone Flake» (1968)
  • Golden Earring — «Radar Love» (1973)
  • Waylon Jennings — «Are You Sure Hank Done It This Way» (1975)
  • Rick James — «Give It To Me Baby» (1981)
  • Queen — «Radio Ga Ga» (1984)
  • Stevie Wonder — «Skeletons» (1987)
  • MC Eiht — «Streiht Up Menace» (1993)
  • Warren G feat. Nate Dogg — «Regulate» (1994)
  • Брытні Сьпірс — «Gimme More» (2007)
  • Fergie feat. Ludacris — «Glamorous» (2007)
  • Enrique Iglesias feat. Pitbull — «I Like It» (2010)
  • Jay Rock feat. Kendrick Lamar — «Hood Gone Love It» (2011)
  • Chief Keef — «Love Sosa» (2012)
  • The Chain Gang Of 1974 — «Sleepwalking» (2013)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads