HandMade (гурт)
беларускі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
HandMade — беларускі музычны гурт. Утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца ўлетку 2009 году. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band. Гурт грае ў стылях урбаністычнага рэгі, блюзу, року і джаз-року.
Першы выступ гурта (яшчэ пад назвай Jab Club) адбыўся ў ліпені 2009 году на V зьезьдзе беларусаў сьвету, які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ). Пазьней гурт даў шэраг канцэртаў у Беларусі і за мяжой. Двойчы музыкі HandMade выступалі ў Вільні.
На песьню «Вуліца-дым» тэлеканал «Лад» зьняў кліп для праграмы “PROдвижение”, які трапіў у ратацыю на музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011 году HandMade даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў менскі Дзіцячы дом № 2.
Аўтарамі тэкстаў зьяўляюцца Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын і Андрэй Маркуц, аўтарамі музыкі — Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.
Remove ads
Дыскаграфія
- DEMO. The music from unfreedom (2012)
Вонкавыя спасылкі
- Гурт HandmadE запісаў дэбютны альбом / Ultra-Music
- Гурт HandmadE разам з байцом Гурковым запісалі песню для "Еўрабачання" / Эўрарадыё
![]() |
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads