KVIrc
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
KVIrc — графічны IRC-кліент пад Linux, Unix, Mac OS і Windows. Назва паходзіць ад скарачэньня K Visual IRC, дзе K першапачаткова азначала адносіны да KDE, якія ўжо неактуальныя з вэрсіі 2.0.0[1]. Праграмнае забесьпячэньне заснаванае на фрэймворку Qt, а ягоны код выпускаецца пад GNU General Public License[2].
Remove ads
Мажлівасьці
KVIrc дае магчымасьць падлучэньня да некалькіх IRC-паслугачоў адначасна. Падтрымліваюцца кадоўкі Unicode, ISO-8859-*, азіяцкія раскладкі. Асаблівасьцю кліента зьяўляецца магчымасьць ўжываць адначасова дзьве кадоўкі: напрыклад, карыстальнік можа адсылаць Unicode і чытаць паведамленьні ў фармаце Unicode і CP-1251.
Падтрымліваюцца mIRC-коды для тлустага вылучэньня, падкрэсьліваньня і афарбоўкі тэксту, у дадатак ёсьць графічныя эматыконы і анімаваныя аватваркі. Лучыва чату настройваецца па жаданьні карыстальніка і падтрымоўвае тэмы аздабленьня.
Вакно каналу можа быць падзеленыя на два падвакенцы, асобнае для паведамленьняў, іншае для камандаў, кшталту уваходаў/выхадаў/зьменаў статусу. Памер вокнаў зьмяняльны, таму ёсьць магчымасьць схаваць вакно камандаў. Кожны канал, прыват і DCC-чат шыфраваны альгарытмамі Blowfish або AES/Rijndael.
KVIrc мае ўласную мову скрыптоў, называную KVS[3]. У пэўнай ступені мажлівае выкарыстаньне таксама Perl-у і Python-у. Падтрымоўваецца аб’ектна-арыентаванае праграмаваньне.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Сьпіс IRC-кліентаў
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads