Lada Kalina

мадэль аўтамабіля From Wikipedia, the free encyclopedia

Lada Kalina
Remove ads

Lada Kalina (Лада Каліна) — сямейства расейскіх аўтамабіляў. Выпускаецца ААТ «АЎТАВАЗ» з 18 лістапада 2004 году.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Вытворца ...

Завод-вытворца з 2004 году ўжывае назву гандлёвае маркі аўтамабіля, які паступае на расейскі рынак, у лацінскім напісаньні[1], аднак Урад Расеі ў сваіх заканадаўчых актах і органы дзяржаўнае рэґістрацыі прытрымваюцца напісаньня назвы аўтамабіля ў кірылічным выглядзе[2].

Remove ads

Гісторыя стварэньня

Распрацоўка аўтамабіля распачата «Аўтавазам» у 1993 годзе. У 1998 годзе праектаваны аўтамабіль атрымаў назву «Лада Каліна». Прататыпы дэманстраваліся ў 1999 — хэтчбэк, у 2000 — сэдан і ў 2001 — унівэрсал.

Гісторыя вытворчасьці

18 лістапада 2004 году пачалася вытворчасьць аўтамабіляў з кузавам сэдан. 21 ліпеня 2006 году пачата зборка аўтамабіля Lada Kalina хэтчбэк (4 жніўня адбыўся продаж першага аўтамабіля).

У ліпені 2007 году пачалася вытворчасьць «Лады Каліны» з новым 16-затамкавым рухавіком аб’ёмам 1,4 літру, а ў верасьні таго ж году АЎТАВАЗ прыступіў да выпуску мадэлі з АБС.

У жніўні 2007 году выпушчаны першы аўтамабіль Lada Kalina унівэрсал. Тады ж з-за дэфэкту ў рулявой калёнцы прыйшлося адклікаць 6200 аўтамабіляў, вырабленых у сьнежні 2005 — студзені 2006 (яны былі адрамантаваны дылерам Аўтаваза кампаніяю «Бранск-Лада»).

З-за дэфэкту ліцьця картара рулявога мэханізму АЎТАВАЗ адклікаў 171 аўтамабіль мадэлі Lada Kalina, якія былі выпушчаны 24—25 траўня 2006 году. Акрамя таго, АЎТАВАЗ адклікаў 8400 аўтамабіляў Lada Kalina з-за дэфэктаў апораў рухавіка[3].

За два гады было сабрана 80 000 аўтамабіляў, сутачны тэмп зборкі — 335 штукаў. У 2007 плянавалася выйсьці на тэмп вытворчасьці 145 тыс. у год.

У траўні 2007 году падчас наведваньня Аўтаваза прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін зьдзейсьніў выпрабавальную паездку на Ладзе Каліне на выпрабавальным трэку. Па яго словах, ён здолеў разьвіць хуткасць 120 кілямэтраў у гадзіну[4].

Па дадзеных камітэта аўтавытворцаў Асацыяцыі эўрапейскага бізнэсу (АЭБ) за 2009 год, сямейства Lada Kalina займае 4 месца ў рэйтынгу самых папулярных мадэляў у Расеі. У 2009 годзе рэалізавана 60746 аўтамабіляў.[5]

У сярэдзіне ліпеня 2010 году, падчас канфэрэнцыі маркетолягаў «Автоваза», кіраўнік праграмы бюджэтных аўтамабіляў канцэрна Васіль Баішчаў заявіў, што апроч сталае мадэрнізацыі сямейства Lada Kalina (у прыватнасьці, у 2010 годзе ў вытворчасьць пайшоў чорны «базальтавы» інтэр’ер, а частка камплектацыяў сталі дапаўняць штатнаю аўдыёсыстэмаю) завод да 2012 году рыхтуе сур’ёзнае абнаўленьне камплектацыяў і вонкавы рэстайлінг для ўсяго сямейства.[6]

1 траўня 2011 году прэс-служба Аўтаваза заявіла, што завод спыняе выпуск аўтамабіля Lada Kalina ў кузаве сэдан, замяніўшы яго новым бюджэтным аўтамабілем Lada Granta[7][8].

За першыя пяць месяцаў 2011 году (студзень-травень) Lada Kalina заняла першае месца па колькасьці прададзеных у Расеі аўтамабіляў (59 249 штукаў).[9]

У ліпені 2011 году Ігар Камароў, кіраўнік Аўтаваза, паведаміў што, у жніўні 2012 году пачнецца зборка аўтамабіляў Lada Kalina з аўтаматычнаю каробкаю перадачаў.[10]

Remove ads

Апісаньне аўтамабіля

Рухавік аўтамабіля Lada Kalina разьлічаны на бэнзін з актанавым лікам 95. Аднак на васьміклапанных рухавіках аб’ёму 1.6 л дапушчаецца, але не абумаўляецца заводам-вытворцам, ужываньне бэнзіну з актанавым лікам 92.

У выніку даводкі аэрадынамічныя характарыстыкі аўтамабіляў сямейства Lada Kalina атрымалася атрымаць наступныя парамэтры каэфіцыента аэрадынамічнага супраціву[11]:

  • сэдан Lada Kalina ў камплектацыі «норма» С=0,378
  • сэдан Lada Kalina ў камплектацыі «люкс» С=0,347

Мадэлі сямейства камплектуюцца 13- ці 14-цалевымі коламі на штампаваных дысках ці 14-цалевымі лёгкасплаўнымі. Lada Kalina Sport з рухавіком аб’ёмам 1,6 літра камплектуецца коламі з лёгкасплаўнымі дыскамі 15".

Сярод адзначаных спажыўцамі недахопаў аўтамабіля — шумнасьць рухавіка і вібрацыі пры 2000 зваротах, вібрацыі на КПП, вібрацыі на халастым ходу[12]. Пазьней зьявілася інфармацыя, што большасьць з гэтых недахопаў у новых мадэлях былі выпраўлены[13]. Да добрых якасьцяў аўтамабіляў гэтага сямейства можна аднесьці: прасторны салён для сваёй клясы, выдатную абзорнасьць, калянасьць кузава, добрую гэаметрычную праходнасьць, вялікую колькасьць колераў і камплектацыяў (у тым ліку ABS (EBD), кліматычная сыстэма, дзьве падушкі бясьпекі, поўны электрапакет, аўдыёпадрыхтоўка).З пачатку 2011 году ўсе мадэлі сямейства LADA kalina камплектуюцца электроннаю педальлю газу (E-газ).

Мадэлі

  • Lada 1118 (сэдан) базавая мадэль, якая выпускалася з 18 лістапада 2004 году. Выпуск прыпынены ў сакавіку 2009 году[14], адноўлены з верасьня 2009. 1 траўня 2011 году выпуск гэтае мадэлі спынены[15].
  • Lada 1119 (хэтчбэк) — выпускаецца з канца 2006 году;
  • Lada 1117 (унівэрсал) — выпускаецца з 26 сьнежня 2007 году;
  • Лада Каліна Sport (хэтчбэк) — спартовая вэрсія Lada 1119, выпускаецца зь сярэдзіны 2008 году.
Remove ads

Фатаграфіі

У аўтаспорту

У 2005—2011 гадах сталы ўдзельнік клясы «Нацыянальнай» і «Турынг Лайт» Расейскае гоначнае сэрыі RTCC.

У гульнявой і сувэнірнай індустрыі

Маштабная мадэль базавага сэдана ВАЗ-1118 у маштабе 1:43 у Расеі не вырабляецца, але выпушчана кітайскімі вытворцамі Hongwell/Cararama.

Дадатковыя зьвесткі

  • Экспартная назва аўтамабіля для Фінляндыі — Lada 119, бо ў перакладзе з фінскай мовы слова kalina азначае трэск, грукат; бразджаньне; грук[16].
  • Па замове холдынгу «Лада-Сэрвіс», анімацыйная студыя «Антымульт» стварыла кампутарную гульню «Загрузі Каліну»[17]
  • Сямейства «Лада Каліна» ставіцца да клясы «B» (малая кляса), бо даўжыня хэтчбэка ўсяго 3850 мм. Сэдан і ўнівэрсал фармальна можна аднесьці да класа «С» (кампактны аўтамабіль) — 4040 мм.
  • Гандлёвая марка «Лада Каліна» ў сакавіку 2009 году ў Нямеччыне стала трэцяе па прадаванасьці сярод замежных кампаніяў.[18]
  • Рэйтынг бясьпекі Euro NCAP — Сталыя 8.4
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads