Lotus Domino Server
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Lotus Domino Server — апраграмаваньне кампаніі IBM, сэрвэрная частка праграмнага прадукту IBM Notes.
Функцыі
Сэрвэр праграмаў сыстэмы Lotus Notes уяўляе шэраг сэрвісаў: СКБД, сэрвэр каталёгаў, паштовы сэрвэр, web-сэрвэр, collaboration і можа выкарыстоўвацца для стварэньня карпаратыўных сыстэмаў электроннага дакумэнтазвароту, калектыўнай працы й іншых праграмных модуляў. Domino Server мае ў сваім складзе наступныя модулі: паштовы сэрвэр, http-сэрвэр, сэрвэр базы зьвестак. Апошняя вэрсія сэрвэру — Domino 9.0 Social Edition — уключае ў сябе прынцыпова новыя магчымасьці.
Функцыянал IBM Notes and Domino 9.0 Social Edition:
- непасрэдны доступ з паштовага кліенту да бізнэс-праграмаў, сацыяльных сетак, электроннай пошты, календару;
- праца ў любым месцы з дапамогай абраных партатыўных прыладаў. Існуе магчымасьць нават працаваць з электроннай поштай і праграмамі без падключэньня да сэрвэру;
- падключэньне да сваёй сеткі для выкарыстаньня калектыўных ведаў і хуткага пошуку неабходных людзей і інфармацыі;
- сацыяльныя інструмэнты інтэграваныя ў працоўныя інтэрфэйсы, у тым ліку візытоўкі, інфармацыя аб прысутнасьці, імгненныя паведамленьні, web-канфэрэнцыі.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова новы рэліз плятформы Lotus/Domino плянаваўся пад нумарам вэрсіі 8.5.4, але вялікая колькасьць тэхналягічных навінак прымусіла вытворцаў новай вэрсіі прысвоіць нумар 9.0. Асноўнай акалічнасьцю новай вэрсіі зьяўляецца тое, што яна сацыяльна накіраваная. У плятформе Notes 9.0 IBM імкнулася ўтварыць асяродак сацыяльных сетак, уключае вонкавыя праграмныя модулі[1].
Прадукты вонкавых вытворцаў
Комплексная бясьпека
Антывірусы
- Антывірус Trend Micro ScanMail для Lotus Domino
- Антывірус BCC_MailProtect для IBM Lotus Domino
- Антывірус Касьперскага для IBM Lotus Domino[2]
- Антывірус Dr. Web для IBM Lotus Domino
Антыспамы
Кіраваньне інфраструктурай
- Teamstudio Unplugged — інтэграцыя з мабільнымі прыладамі
- BCC_AdminTool — кіраваньне карыстальнікамі Lotus Domino
- BCC_ClientGenie — сродак для кіраваньня наладкамі Lotus Notes
Вывад праграмных модуляў у Вэб
Глядзіце таксама
- IBM Notes
- IBM Notes Client
- Lotus Domino Designer
- Lotus Sametime
- Lotus Domino WorkFlow
- Lotus LearningSpace
- Lotus Symphony
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads