Mo-Do
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фа́біё Фрытэ́льлі (па-італьянску: Fabio Frittelli, больш вядомы як саліст эўрадэнс-праекту Mo-Do; 24 ліпеня 1966, Манфальконэ, Італія — 6 лютага 2013, Удынэ, Італія) — італьянскі сьпявак і ды-джэй.
Remove ads
Біяграфія
Маці Фабіё была аўстрыйкай, бацька — італьянец. Фабіё Фрытэльлі пачынаў сваю музычную кар’еру лідэрам гард-рок-гурту Blue the King, затым — басыстам у Validi Alibi. Акрамя таго, працаваў мадэльлю для Dolce & Gabbana, JP Gaultier, Armani і Kenzo. У 1993 годзе пазнаёміўся з прадусарам Кляўдыё Зэнара, у выніку чаго зьявіўся праект Mo-Do. Назва «Mo-Do» зьяўляецца акронімам ад назвы роднага гораду Фабіё — «Monfalcone», і «Domenica», бо нарадзіўся Фабіё ў нядзелю.
Першым посьпехам праекту стаў сынгл «Eins, Zwei, Polizei», запісаны ва Ўдынэ. У 1995 годзе выйшлі яшчэ два сынглы: «Super Gut» і «GeMa Tanzen», а потым і дэбютны альбом — «Was Ist Das?». У 2001 годзе лэйблы Dancing Ferret і ZYX Music прыпынілі кантракт з Mo-Do. З 2003 году Фрытэльлі супрацоўнічаў у якасьці прадусара з гуртамі Space 2999, F&F і 24 Monkeys. У 2008 годзе выйшла новая вэрсія «Eins, Zwei, Polizei».
Апошнім часам Фрытэльлі валодаў дыскатэкай Mr. Charlie ва Ўдынэ. 6 лютага 2013 году быў знойдзены мёртвым у сваім доме ва Ўдынэ. Верагодная прычына сьмерці — суіцыд[1].
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- 1994: Eins, zwei, Polizei (Кампіляцыя)
- 1995: Was ist das?
Сынглы
- 1994: Eins, zwei, Polizei (1994)
- 1994: Super gut (1994)
- 1995: Gema tanzen (1995)
- 1996: Sex Bump Twist (1996)
- 1999: Superdisco (Cyberdisco) (2000)
- 2008: Eins, zwei, Polizei (Limited Edition)
- 2008: Eins, zwei, Polizei Recall 08 (feat. Bangbros)[2]
Вонкавыя спасылкі
- Fabio Frittelli і Mo-Do у The Eurodance Encyclopedia (анг.)
- Mo-Do на сайце DiscoGS.com
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads