Molossidae

From Wikipedia, the free encyclopedia

Molossidae
Remove ads

Molossidae — сямейства клясы сысуноў, што ўключае 120 відаў[1]. Яны распаўсюджаныя на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Выкапныя Molossidae вядомыя ад позьняга эацэну[2].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Марфалагічныя асаблівасьці

Гэта малыя і ўмерана буйныя рукакрылыя, даўжыня якіх складае ад 27 да каля 86 мм. Іх лыч звычайна кароткі і шырокі, і яны часта маюць шырокія мясістыя вусны. У большасьці відаў адносна кароткія, але шырокія вушы. Усе віды маюць доўгія, вузкія крылы, прыстасаваныя для хуткага палёту на адкрытых месцах. Іх мембраны крылаў і хваста незвычайна жорсткія і скурыстыя. У Molossidae кароткія, моцныя ногі і шырокія ступні. Гэтыя жывёлы звычайна маюць кароткі валасяны полаг. Большасьць з іх чорныя або карычневыя, а ў многіх відаў характэрныя фазы чырванаватага і бураватага або чарнаватага колеру. Зубная формула: 1/1–3, 1/1, 1–2/2, 2–3/3[2].

Remove ads

Лад жыцьця

Яны лётаюць і актыўныя ў першую чаргу ноччу, днём разьмяшчаюцца ў самых розных месцах — пячоры, шахты, тунэлі, шчыліны, дупла ў дрэвах, дзіркі ў зямлі, памяшканьня чалавека. Яны часта спяць вялікімі групамі з сотнямі тысяч жывёл, а некаторыя віды жывуць у адзіноце. Сілкуюцца ў першую чаргу вусякамі, ловяць здабычу ў палёце. У зімовыя месяцы віды з халодных рэгіёнаў часам мігруюць у цёплыя раёны[2].

Remove ads

Сыстэматыка

Molossidae[1][3]

  • падсямейства Molossinae
    • роды: Austronomus, Chaerephon, Cheiromeles, Cynomops, Eumops, Micronomus, Molossops, Molossus, Mops, Mormopterus, Myopterus, Nyctinomops, Otomops, Ozimops, Platymops, Promops, Sauromys, Tadarida
  • падсямейства Tomopeatinae
    • роды: Tomopeas

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads