Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу
ведамства фэдэральнага ўраду ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу (скарот анг. NASA — трансьліт. НАСА) — ведамства фэдэральнага ўраду ЗША, заснаванае ў 1958 годзе для дасьледаваньня касьмічнай прасторы.
Усе выявы й відэаматэрыялы, якія атрымалі яго падразьдзяленьні, у тым ліку з дапамогай шматлікіх тэлескопаў і інтэрфэромэтраў, публікуюцца як грамадзкая ўласнасьць і могуць вольна капіявацца, г. зн. няма ніякай абароны аўтарскімі правамі. Валодае самым вялікім бюджэтам сярод усіх зямных касьмічных агенцтваў (на 2005 — каля $16,2 млрд). Адміністратара ведамства прызначае прэзыдэнт ЗША. Ад 2005 да 2009 году ім быў Майкл Грыфін[1]. Ад 2009 да 20 студзеня 2017 году кіраўніком быў генэрал-маёр Чарлі Болдэн[2]. Супрацоўнічае з шматлікімі кампаніямі і навуковымі інстытутамі па ўсім сьвеце.
Remove ads
Дасьледчыя цэнтры
- Дасьледчы цэнтар імя Джозафа Эймса: інфармацыйныя тэхналёгіі, зорная біялёгія (астрабіялёгія — дасьледаваньне паходжаньня, эвалюцыі ды распаўсюджваньня жыцьця ў Сусьвеце) і дасьледаваньні ў абласьцях эксплюатацыі, магчымасьцяў і бясьпекі аэраплянаў.
 - Цэнтар лётных дасьледаваньняў імя Г’ю Драйдэна: авіяцыйныя дасьледаваньні, праца над праграмай «Спэйс Шатла».
 - Дасьледчы цэнтар імя Глена: аэранаўтыка і касманаўтыка (астранаўтыка).
 - Цэнтар касьмічных палётаў імя Годарда: экалёгія (у тым ліку зьмены клімату й дасьледаваньне стану азонавага слоя Зямлі), астраномія (у тым ліку эксплюатацыя касьмічнага тэлескопа Габл і Комптанаўскай гама-абсэрваторыі), фізыка Сонца.
 - Лябараторыя рэактыўнага руху (JPL): дасьледаваньні плянэт (у тым ліку Галілеа, Вояджэр, Магелан і будучыя экспэдыцыі на Марс), экалягічныя дасьледаваньні (у тым ліку Shuttle Imaging Radar і TOPEX/POSEIDON).
 - Касьмічны цэнтар імя Джонсана: палёты чалавека ў космас, праца над праграмай «Спэйс Шатл», Касьмічнай станцыяй, Кантроль праходжаньня экспэдыцый, вядзеньне даведніка па астранаўтах, дасьледаваньне ўзораў месяцовай паверхні.
 - Касьмічны цэнтар імя Джона Кенэдзі: распрацоўка функцыянальных вузлоў шатлаў і працэдур іх запуску.
 
Remove ads
Летапіс
- 29 ліпеня 1958 — прэзыдэнт ЗША Дўайт Эйзэнгаўэр падпісаў указ стварыць Нацыянальную ўправу паветраплаваньня і космасу (НУПК)
 - 9 верасьня 1959 — першы палёт у межах касьмічнай праграмы «Мэркурый»
 - 1961 — распачаты другі праект па запуску на арбіту чалавека «Геміні», цягам якога быў зроблены выхад у адкрыты космас.
 - 21 лютага 1967 — плянаваўся запуск першай місіі Апалён-1 у межах касьмічнай праграмы Апалён, які скончыўся катастрофай і сьмерцю астранаўтаў, якія знаходзіліся ў кабіне
 - 9 лістапада 1967 — першы запуск ракеты-носьбіта Сатурн V
 - 21 сьнежня 1969 году — пачатак першага пілятуемага касьмічнага палёту да Месяца Апалён-8 (удзельнікі Фрэнк Борман, Джэймз Лоўэл і Ўільям Элісан Андэрз)
 - 20 ліпеня 1969 — запуск пілятаванага касьмічнага апарату Апалён-11, які ўпершыню даставіў на паверхню Месяца людзей (Ніл Армстранг, Баз Олдрын);
 - 2 верасьня 1970 — спыненьне падрыхтоўку дзьвюх місіяў "Апалён" да Месяца (Apollo 15, Apollo 19)
 - 3 сакавіка 1972 — старт бесьпілётнага касьмічнага апарату-станцыі Піянэр-10, які быў прызначаны для вывучэньня Юпітэра
 - 7 сьнежня 1972 — запуск місіі Апалён-17 на Месяц (экіпаж Юджын Сірнэн, Рональд Эвэнс, Джэк Шміт), пад час якой быў зроблены знакаміты фатаздымак Блю марбл
 - 1973 — запуск касьмічнай лябараторыі Скайлэб
 - 31 ліпеня 1976 — апублікаванае фота рэгіёну Кідонія «марсіянскага сфінкса»
 - 20 жніўня 1977 — старт касьмічнага апарату Вояджэр-2, які накіраваўся зь межы Сонечнай сыстэмы і на шляху зрабіў здымкі плянэт Сонечнай сыстэмы (Юпітэр, Сатурн, Уран ды Нэптун)
 - 5 верасьня 1977 — стартаваў касьмічны апарат Вояджэр-1 (sic!) для дасьледаваньняў далёкіх плянэт Сонечнай сыстэмы
 - лістапад 1982 — у эксплюатацыю зданы шматразовы транспартны касьмічны карабель Дыскавэры
 - 1986 — катастрофа пад час касьмічнага карабля Чэленджэр, у выніку якой загінулі астранаўты, якія знаходзіліся на ягоным борце
 - 24 красавіка 1990 — запушчаны касьмічны тэлескоп Габл[3]
 - чэрвень 1997 — на сайце ведамства запушчаны «Сымулятар Сонечнай сыстэмы»[4]
 - 2001 — запуск капсулы Генэзіс для дастаўкі на Зямлю сонечных часьціц[5]
 - 2001 — запуск сыстэмы пабудовы выяў сярэдняга разрозьненьня (Moderate Resolution Imaging Spectroradiometer)[6]
 - 25 лістапада 2002 — пачалася шостая экспэдыцыя на Міжнародную касьмічную станцыю ў складзе Кэнэта Баўэрсокса, Дональда Пэтыта (абодва ЗША) і Мікалая Бударына (Расея)
 - 21 верасьня 2003 — касьмічны зонд Галілеа пры спробе спуску на Юпітэр быў раструшчаны праз атмасфэрны ціск
 - 2003 — запушчаныя марсаходы Сьпірыт і Апарцьюніці
 - 2003 — выпушчаная кампутарная праграма NASA World Wind, якая ўяўляе сабой віртуальны глёбус
 - 2 сакавіка 2004 — запуск касьмічнага апарата Разэта са спускальным апаратам Філы для вывучэньня камэты Чурумава — Герасіменка
 - 2006 год — да Плютона адпраўлены касьмічны апарат «New Horizons»
 - 4 жніўня 2007 — запушчаны касьмічны апарат місіі "Фэнікс", якая была накіраваная для пошуку вады на Марсе і вывучэньня спрыяльнасьці для жыцьця[7]
 - 26 лістапада 2011 г. — запуск Mars Science Laboratory на Марс, якая даставіла ячшэ адзін марсаход «Curiosity»[8]
 
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
