Naviny.by
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«naviny.by» (па-беларуску: Беларускія навіны, па-расейску: Белорусские новости) — даччыны сайт навінаў інфармацыйнае агенцыі «БелаПАН». Інтэрнэт-газэта «Беларускія навіны» пачала працу 1 студзеня 2002 году. Яна стала першай у сваім родзе ў Байнэце й публікуе навіны дня[1]. У 2007 годзе «БелаПАН» і «naviny.by» сталі незалежнымі[2][3].
Дамэн «naviny.by» разам з сайтам «БелаПАН» і шэрагам іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі быў заблякаваны беларускімі ўладамі 20 сьнежня 2014 году[4]. Са жніўня 2020 году з-за асьвятленьня акцыяў пратэсту ў Беларусі доступ на сайт «naviny.by», а таксама да шэрагу іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі ў самой Беларусі таксама быў зноў заблякаваны[5]. З красавіка 2021 году беларускія ўлады блякуюць і люстэрка асноўнага сайту[6].
У студзені 2022 году Naviny.by перазапусьцілі свой тэлеграм-канал пад назвай «Позірк. Навіны з Беларусі»[7]. У красавіку 2023 году праект «Шаблён:Нп3» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам[8], а ў 2024 годзе ўлады абвясьцілі «Позірк» «экстрэмісцкім фармаваннем»[9].
Remove ads
Узнагароды й прэміі
2006 год — «Прэмія Рунэту(ru)» ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru» (сумесна з БелаПАН)[10].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads