Nightfall in Middle-Earth

Альбом «Blind Guardian» From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Nightfall in Middle-Earth (з анг. — «Змрок у Міжзем’і») — канцэпт-альбом нямецкага гурту «Blind Guardian», выдадзены ў 1998, шосты студыйны альбом гурту.

Хуткія факты Альбом Blind Guardian, Храналёгія Blind Guardian ...

Альбом створаны на аснове Дж. Р. Р. Толкінавага «Сыльмарыліёну», кнігі гісторыяў пра Першую эпоху Міжзем’я, і падрабязна распавядае пра Вайну Самацьветаў. У альбом уваходзяць ня толькі сьпевы, але й лірычныя ўстаўкі з гісторыі. На вокладцы выяўленая Люціень у танцы перад Марготам.

Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

Уся музыка напісаная Андрэ Ольбрыхам і Гансі Кюршам, калі не пазначана іншае. Тэксты напісаныя Кюршам.

Больш інфармацыі №, Назва ...
Больш інфармацыі Бонус-трэкі японскага выданьня, № ...
Больш інфармацыі Бонус-трэкі перавыданьня 2007 року, № ...
Remove ads

Склад

Blind Guardian
  • Гансі Кюрш — сьпеў, прадусар
  • Андрэ Ольбрых — гітара, прадусар
  • Маркус Зыпэн — гітара, прадусар
  • Томас «Томэн» Штаўх — ударныя & пэркусія, прадусар
Запрошаныя музыкі
  • Олівэр Гольцварт — бас-гітара
  • Матыяс Вайзнэр — клявішныя
  • Міхаэль Шурэн раяль
  • Макс Цэльцнэр — флейта
  • Норман Эшлі, Дуглас Фільдынг — тэкст
  • Білі Кінг, Рольф Кёлер, Оляф Зэнкбайль, Томас Гакман — хор
Вытворчасьць
  • Blind Guardian — прадусаваньне
  • Флемінг Расмусэн — мікшаваньне
  • Чарлі Баўэрфайнд — мікшаваньне інтэрлюдыяў
  • Флемінг Расмусэн, Чарлі Баўэрфайнд і Піт Зыльк — інжынэры мікшаваньня
  • Чарлі Баўэрфайнд — запіс і зьвядзеньне ўдарных, пэркусіі, вакалу, бас-гітараў, фартэпіяна й інтэрлюдыяў
  • Піт Зыльк — запіс і зьвядзеньне гітараў, клявішных і аркестравых эфэктаў
  • Флемінг Расмусэн — запіс і зьвядзеньне сьпеваў
  • Куні — запіс і зьвядзеньне флейтаў і сьпеваў
  • Андрэас Маршал — вокладка і малюнкі
  • Торнстэн Айхгорст — фота
Remove ads

Тэматычныя адсылкі

Альбом пераказвае падзеі «Сыльмарыліёну», пачынаючы з эпізоду ў канцы:

  1. У «War of Wrath» Саўрон раіць свайму гаспадару Марготу ратавацца ад трыюмфуючых у Вайне гнева валар. Маргот адпускае яго і разважае над падзеі, што прывялі да ягонай паразы.
  2. У «Into the Storm» Маргот і Унгаліянт, уцякаючы з Валінору пасьля зьнішчэньня двух Дрэваў, б’юцца за валоданьне сыльмарылямі.
  3. «Lammoth» — лямант Маргота, калі ён б’ецца з Унгаліянтам.
  4. У «Nightfall» Фэанор з сям’ю сынамі аплакваюць учыненыя Марготам разбурэньні, у тым ліку гібель Фэнаровага бацькі Фінвэ, і клянуцца адпомсьціць за яго, назло няўхваленьню валар.
  5. «The Minstrel» — падобна, пра Маглора, Фэаноравага сына, які склаў песьню «Падзеньне нольдар», заснаваную на Родабойстве.
  6. У «The Curse of Fëanor» Фэанор выказвае сноў гнеў і злосьць і апісвае ўчыненыя ім падчас перасьледу Маргота ліхадзействы, асабліва Родабойства.
  7. У «Captured» Маргот зьвяртаецца да палоннага Маэдраса, Фэаноравага сына, і прыкоўвае яго ланцугамі да гары Тангарадрым.
  8. У «Blood Tears» Маэдрас апісвае жахі ягонага зьняволеньня і вызваленьня by Фінганам.
  9. «Mirror Mirror» апавядае, як Турган у чаканьні немінучай паразы з дапамогай Ульма («Уладара вады») засноўвае места Гондалін.
  10. У «Face the Truth» Фінгальфін разважае над лёсам нольдар.
  11. У «Noldor (Dead Winter Reigns)» Фінгальфін апісвае пераход войска нольдар зь ледзяных пустак Гэлькараксэ і прароцтва Мандаса пра лёс нольдар; ён разважае над сваёй віной і правінай усяго народа і прадказвае поўную паразу.
  12. «The Battle of Sudden Flame» спасылаецца на бітву, у якой Маргот з дапамогай балрагаў і цмокаў прарывае аблогу Ангбанду. Гучыць тэкст пра тое, як Барахір з роду Бэара зь вялікімі стратамі ў сваім войску ўратаваў жыцьцё эльфійскага караля Фінрада Фэлягунда, за што Фінрад клянецца ў вечнай дружбе з Барахірам і ўсім ягоным родам.
  13. «Time Stands Still (At the Iron Hill)» пра паездку Фінгальфіна да брамы Ангбанду і выклік Маргота на дуэль. Фінгальфін некалькі разоў раніць Маргота, аднак тым ня меней гіне.
  14. «The Dark Elf» — гэта Эаль, які спакусіў Тургонаву сястру і стаў бацькам Мэгліна, які ў выніку здрадзіць Гондалін.
  15. У «Thorn» Мэглін апісвае сваё становішча і выражае здрадзіць Гондалін Марготу.
  16. «The Eldar» — разьвітаньне караля эльфаў Фінрада Фэлягунда са сваім народам, бо ён памірае ад ранаў, атрыманых пры выратаваньні свайго чалавечага сябра Бэрэна ад ваўкалака, выканаўшы сваю клятву адданасьці роду Бэара.
  17. У «Nom the Wise» Бэрэн тужыць па сваім сябры Фінрадзе. Nóm, што азначае «мудры», гэта мянушка, дадзеная Фінраду Бэрэнавым продкам Бэарам.
  18. У «When Sorrow Sang» Бэрэн пяе пра сваё каханьне да эльфійскай прынцэсы Люціень і сваю сьмерць у іклах Марготавага ваўка Карчарота.
  19. «Out on the Water» апісвае апошняе месца жыхарства Бэрэна і Люціень.
  20. У «The Steadfast» Маргот праклінае свайго палоньніка Гурына, які стойка супрацьстаіць спробам выведаць сакрэт Гондаліну.
  21. У «A Dark Passage» Маргот ацэньвае свой трыюмф у пятай бітве. У песьні таксама прадстаўленае паходжаньне людзкога роду і пракляцьце Марготам Гурына, які стане сьведкам трагічнага лёсу сыноў.
  22. «Final Chapter (Thus ends …)» — заключная частка альбому, якая апісвае перамогу Маргота дзякуючы «здрадзе людзей», аде й дае надзею на новы дзень.
  23. «Harvest of Sorrow» — бонус-трэк на абноўленай вэрсіі альбому. Турын смуткуе з-за сьмерці сваёй сястры Ніэнор.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads