Nokia 3310
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Nokia 3310 — двухдыяпазонны (GSM 900/1800) сотавы тэлефон фірмы Nokia. Выпушчаны ў чацьвёртым квартале 2000, прыйдучы на зьмену мадэлі Nokia 3210. Nokia 3310 — адна з самых удалых мадэляў у гісторыі: было прададзена больш 100 мільёнаў апаратаў.
Remove ads
Апісаньне канструкцыі
Nokia 3310 кампактны, хоць даволі цяжкі (133 г.) апарат з манахромным вадкакрысталічным дысплеем, які падтрымлівае разрозьненьне 84 на 48 піксэляў. Форма яго — зьлёгку закруглены паралелепіпэд, ён зручна ляжыць у далоні. Акрамя дзесяці лічбавых (0—9) клявіш, клявішы «*» і «#» ён мае таксама пяць функцыянальных — скід (адмена, выхад на верхні ўзровень мэню), клявішы «наперад» і «назад», а таксама «галоўную» вялікую клявішу (служыць для выкліку мэню, выбару пунктаў і да т. п.) і наверсе тэлефона клавішу ўключэньня/выключэньня/выбару профіля.
У ніжняй частцы корпуса маюцца раздымы для падлучэньня прылады зарада акумулятара і гарнітуры (або аўтамабільнага камплекта тыпу «hands free»). Кнопка ўключэньня сілкаваньня знаходзіцца на верхнім тарцы тэлефона. Стандартнага інтэрфэйсу для абмену дадзеных з кампутарам або іншымі апаратамі не прадугледжана, аднак маецца магчымасьць перапрашыўкі ўнутранай праграмы з дапамогай адмысловага кабэля.
Remove ads
Цюнінг
Асабовая і задняя панэлі здымныя, што дазваляе зьмяняць вонкавы выгляд апарата. Таксама карыстачу даступныя «застаўкі» на экран і мэлёдыі для сыгналу выкліку, якія можна загрузіць або стварыць самастойна з дапамогай убудаванага рэдактара мэлёдый (маецца магчымасьць прызначыць асобны сыгнал для любога абанэнта).
Праграмнае забесьпячэньне
Акрамя непасрэдна функцый ажыцьцяўленьня і прыёму званкоў і абмену імгненнымі паведамленьнямі (падтрымліваецца сыстэма T9), убудаванае праграмнае забесьпячэньне апарата ўключае прыкладаньні: «Таймэр», «Будзільнік», «Калькулятар», сыстэму галасавога набору, а таксама чатыры гульні — «Snake II», «Pairs II», «Space Impact» і «Bantumi». Блякаваньне клявіятуры толькі ручное.
Мадыфікацыі
- Nokia 3315 (азіяцкая вэрсія апарата, мае ўбудаваны рэдактар выяваў для абмену праз SMS, аўтаматычнае блякаваньне клявіятуры і некаторыя іншыя зьмены)
- Nokia 3330 (адрозьніваецца ад базавай вэрсіі колерам корпуса, тыпам акумулятара ў камплекце, наяўнасьцю WAP і адной дадатковай гульнёй)
- Nokia 3350 (азіяцкая вэрсія апарата, аналягічная вэрсіі 3315, дададзены WAP і разрашэньне экрана павялічана да 96 на 64 піксэля)
- Nokia 3390 (паўночнаамэрыканская мадэль, працуе ў дыяпазоне GSM 1900)
- Nokia 3395 (паўночнаамэрыканская мадэль, аналягічная 3390 з даданьнем функцый мадэлі 3315)
Remove ads
Коды для тэлефона
- *#06# — адлюстроўвае нумар IMEI
- *#0000# — адлюстроўвае нумар вэрсіі
Тэхнічныя характарыстыкі
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Nokia 3310 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads