Playing the Angel
альбом Depeche Mode From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Playing the Angel — адзіннаццаты альбом Depeche Mode, выдадзены 17 кастрычніка 2005 году. Гэта першы альбом, на якім сярод аўтараў прысутнічае Дэйвід Гаан — тры песьні («I Want It All», «Suffer Well» і «Nothing’s Impossible») былі напісаны асноўным вакалістам гурту. Альбом лічыцца больш арганічным з-за выкарыстаньня ў большай ступені аналягавых сынтазатараў, замест лічбавых. У сярэдзіне ліпеня ў Інтэрнэт патрапіла няскончаная вэрсія відэакліпу да кампазыцыі «Precious». Лічыцца, што кліп быў выкрадзены з сайту студыі здымаўшай відэа. Акрамя тых песень, што выдадзеныя ў альбоме, таксама плянавалася ўключыць кампазыцыі «Everything» і «Martyr».
Альбом існуе як у звычайным CD фармаце, так і ў спэцыяльнай SACD / DVD вэрсіі, каторая ўключае альбом на гібрыдным шматканальным SACD у якасьці асноўнай кружэлкі і бонусавы DVD з эксклюзіўным студыйным выкананьнем песьні «Clean» (з альбома Violator), відэакліп «Precious», фотагалерэю і 5.1-канальны варыянт альбому для праслухоўваньня на звычайным DVD-плэеры (не DVD-Audio).
У падтрымку свайго альбому гуртом Depeche Mode у 2005—2006 гадох было праведзена турнэ пад назвай «Touring the Angel».
Remove ads
Сьпіс кампазіцыяў
Remove ads
Сынглы
- «Precious»
- «A Pain That I’m Used To»
- «Suffer Well»
- «John the Revelator / Lilian»
Вонкавыя спасылкі
- Гісторыя альбома Playing the Angel — Афіцыйны сайт Depeche Mode
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads