Recha
беларускі поп-фолк-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Recha» (Рэ́ха) — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 2002 годзе. Грае ў жанры поп і фолк-мадэрн, актыўна ўжываючы ў сваёй творчасьці й іншыя жанры. Гурт шырока вядомы сваімі вулічнымі канцэртамі і дабрачыннымі выступамі ў разнастайных установах[1].
Remove ads
Мінуўшчына
«Recha» заснаванае ў 2002 годзе[2] ў складзе: Арына Лісецкая (скрыпка, сьпеў), Кастусь Лісецкі (бас-гітара), Мікіта Кішоў (гітара), Андрусь Такінданг (домра, гітара, сьпеў), Марыя Сільвановіч. Пачыналі выступаць у Польшчы, удзельнічалі ў Басовішчы і Бардаўскай восені, правялі тур па Беларусі. Пасьля двухгадовага перапынку гурт сабраўся ў новым складзе (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Кастусь Лісецкі, акардыяніст Віктар Паўлючэня і ўдарнік Леанід Паўлёнак). У 2011 г. на зьмену Мікіту да «Recha» далучыўся гітарыст Яўген Шурмей.
У сьнежні 2015 году гурт выдаў свой першы альбом «Pierajnačyć» (Перайначыць), у які ўвайшлі песьні, напісаныя ў 2010—2014 гадох[3].
Другі альбом «Žyvak» (Жывак) выйшаў у 2019 годзе[4].
Remove ads
Склад
- Андрусь Такінданг — сьпеў, домра
- Кастусь Лісецкі — бас-гітара
- Леанід Паўлёнак — ударныя
- Віктар Паўлючэня — акардэон
- Яўген Шурмей — электрагітара
Дыскаграфія
- Pierajnačyć (2015)
- Žyvak (2019)
Удзел у складанках
- «Песьні свабоды-3. Плошча імя Каліноўскага» (2007), трэк «Бацькаўшчына»
- «НезалежныЯ» (2008), трэк «Як сьпявала»
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads