Андрусь Такінданг
беларускі музыка, мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андру́сь Такінда́нг (нар. 4 верасьня 1983, Менск, БССР) — беларускі мастак, музыка, паэт, тэлевядоўца.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чаду, які навучаўся ў СССР на фізыка. Дзяцінства правёў у вёсцы Чэрцы на Віцебшчыне, дзе скончыў пачатковую школу. Вярнуўшыся ў Менск, скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка (1994—2002; 12Б кляса), дзе абараніў дыплёмную працу па-беларуску[1], і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры. Працуе мастаком-рэстаўратарам і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі «Recha», а таксама ў «ска-джаз-рэгі-панк» гурце «Гаротніца». Жыве ў менскім мікрараёне Сокал.
Remove ads
Узнагароды і ўшанаваньне
19 кастрычніка 2013 атрымаў (разам зь Дзянісам Міжуем) узнагароду «Бронзавая бульба» фэстывалю беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамуві» за анімацыйны фільм «Горад» (аб уплыве мастацтва на людзей).
У 2013 годзе рэжысэр Ігар Чышчэня стварыў на студыі «Летапіс» дакумэнтальны фільм «Андрэй Такінданг. Спыняюся ў сярэдзіне»[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads