Rzeczpospolita (газэта)
польская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Rzeczpospolita — адна з буйнейшых польскіх штодзённых газэт зь сярэднім накладам 93 920 асобнікаў[2]. У некаторыя гады наклад дасягаў 260 тысячаў. Назву можна перакласьці як «Агульная справа» ці «Рэспубліка».
Выходзіць кожны дзень, акрамя нядзелі. Друкавалася ў фармаце broadsheet, але 15 кастрычніка 2007 зьмяніла фармат выданьня на compact[3]. Выданьне прытрымліваецца больш элітарнага і сур’ёзнага вобразу, чым, напрыклад, яе асноўны канкурэнт — лібэральная Gazeta Wyborcza. Палітычна Rzeczpospolita лічыцца памяркоўна кансэрватыўнай, але не падтрымлівае ніводную сучасную польскую партыю.
Характэрнай асаблівасьцю зьяўляецца падзел газэты на тры тэматычныя разьдзелы ў розных колерах: навіны — белыя, бізнэс — зялёны, юрыдычны разьдзел — жоўты. Разам з гэтымі штотыднёвымі разьдзеламі існуе некалькі дадаткаў, якія выдаюцца раз ці два на тыдзень і прысьвечаныя аўтамабілям, кар’еры, тэлебачаньню, падарожжам. Суботні выпуск газэты дапоўнены разьдзелам пад назвай PlusMius, дзе друкуюцца эсэ аб палітыцы, гісторыі і культуры, якія пішуць вядомыя польскія журналісты, літаратара ці палітыкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads