Telegraf.by

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Telegraf.by — беларускі незалежны грамадзка-палітычны навінавы сайт на ангельскай, беларускай і расейскай мовах. Адзін з найбольш цытуемых беларускіх рэсурсаў за мяжой[1]. Заснаваны 11 жніўня 2005.

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...
Remove ads

Гісторыя

У 2005 сайт другім у Беларусі надаў паслугі бясплатнае электроннае пошты (дамэны @telegraf.by, @me.by і @biz.by) і першым стварыў яе цалкам беларускамоўны інтэрфэйс.[2] Перакладам яго на беларускую мову займаліся спэцыялісты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[3].

У 2005—2010 на сайце разьмяшчаўся Блог Аляксандра Брэчака.

У жніўні 2007 Telegraf.by першым у Беларусі перавёў сваю пошту на сэрвэр амэрыканскае кампаніі Google.[4]

1 сакавіка 2010 Telegraf.by запусьціў беларускамоўную вэрсію, 9 сакавіка — ангельскамоўную.

20 кастрычніка 2021 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблякавала сайт у краіне.

24 траўня 2022 году сайт быў заблякаваны Раскамнаглядам у Расейскай Фэдэрацыі[5].

Remove ads

Тэматыка

Сайт прысьвечаны, перш за ўсё, беларускім навінам, але пры гэтым асьвячае сусьветныя падзеі і падзеі краінаў блізкага замежжа. Асноўнымі часткамі партала зьяўляюцца: Аўто, Беларусь, Бізнэс, Жыцьцё, Здароўе, ІТ, Крымінал, Меркаваньні, Расея, Рэлігія, Спорт, Сьвет, Украіна(недаступная спасылка), Фота, Шоў-бізнэс.

Выказваньні аб Тэлеграфе

« Мне падабаецца Тэлеграф, я шчыра скажу. Лічу, што рэсурс разьвіваецца, гэта добра. У яго вялікая будучыня. Вельмі важна, што зьявілася англамоўная старонка, таму што, акрамя інфармаваньня беларусаў, грамадзян Беларусі, вялікае значэньне мае інфармаваньне замежнікаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Добра, што такі рэсурс існуе. Жадаю яму пасьпяховага разьвіцьця і выхаду на першыя ролі. »

Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, лідар Саюзу «За Мадэрнізацыю»

« Я вітаю ўсе незалежныя друкаваныя і інтэрнэт-рэсурсы. І, безумоўна, чым больш іх будзе, тым лепей. Я дзякую вам, за тое, што вы існуяце, за тое, што спрабуеце несьці альтэрнатыўную інфармацыю. Гэта вельмі важна. Я таксама вас заклікаю даваць прыклад прафэсійнай журналістыкі, таму што, скажу шчыра, журналістаў прафэсійных у Беларусі адзінкі. Нават сярод незалежных выданьняў, таму што часта мы бачым БТ (Беларускае тэлебачаньне - Тэлеграф), толькі наадварот. Тыя ж самыя мэтады, знаходзяцца тыя ж самыя, у горшым сэнсе гэтага слова, прапагандысцкія брутальныя інфармацыйныя нагоды. Я хачу, каб журналістыка ў нас была іншая, каб быў нейкі журналісцкі кодэкс, які б выконваўся, каб падача інфармацыі была аб'ектыўнай і прафэсійнай. Канечне, кожны чалавек суб'ектыўны. Прынамсі, я лічу, што чалавека трэба паважаць. Можна быць апанэнтам, можна бачыць колькі зла зрабіў чалавек, але Эвангельле нас заклікае паважаць сваіх ворагаў. Часта вельмі журналісты пераходзяць межы і перастаюць таксама ў сваіх выказваньнях быць прафэсіяналамі, перастаюць паважаць людзей. І адпаведна пачынаюць жыць у тым духу. Журналіст – гэта вельмі адказная прафэсія. Я жадаю вашаму рэсурсу, каб ён менавіта такім і быў. А мы будзем яго падтрымліваць, як прыйдзем да ўлады. »

Віталь Рымашэўскі, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, сустаршыня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя»

« Я за тое, каб колькасьць такіх рэсурсаў на Беларусі павялічвалася. Я ведаю, што такое ўваходзіць на ўжо падзелены рынак, але гэта проста неабходна. Калі нехта стала працуе на рынку, там, па-першае, зьмяншаецца канкурэнцыя, і людзі пачынаюць менш круціцца. Па-другое, усе абрастаюць нейкімі сувязямі, сымпатыямі, антыпатыямі, і гэта скажае інфармацыйную карціну. Таму я вельмі ўдзячны вам за тыя намаганьні, якія вы прыкладаеце, каб быць на рынку інфармацыі і каб пашыраць сваю прысутнасьць там. Я шчыра жадаю вам посьпехаў, каб вашая агенцыя была вядучай у нашай краіне. »

Мікола Статкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, старшыня партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)"

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads