The Times
брытанская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таймз (па-ангельску: «The Times») — штодзённая газэта ў Вялікабрытаніі, адно з самых вядомых сусьветных друкаваных выданьняў. Выходзіць з 1785 году. На дадзены момант «Таймз» выдаецца ў «Times Newspapers Limited» і цалкам належыць карпарацыі «News Corporation», якой кіруе Рупэрт Мэрдак. Нядзельным варыянтам газэты зьяўляецца «The Sunday Times». Традыцыйна лічыцца, што газэта прытрымліваецца памяркоўна-правых поглядаў і падтрымліваецца Кансэрватыўнай партыяй, аднак падчас перадапошніх парлямэнцкіх выбараў газэта адкрыта падтрымлівала партыю лейбарыстаў, чым садзейнічала ейнай перамозе.
Шмат якія газэты запазычылі назву ў «The Times», як то амэрыканская «The New York Times», індыйская «The Times of India» і іншыя.
«Таймз» была заснавана Джонам Ўолтэрам у 1785 годзе й мела першапачатковы назоў «The Daily Universal Register» («Штодзённы сьпіс навінаў»), рэдактарам быў сам Джон. 1 студзеня 1788 году, пасьля выпуску 940 нумару, назоў быў зьменены на сучасны «The Times». Ад 2007 да 2012 рэдактарам The Times быў Джэймз Гардынг[5].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Fox News Radio (Радыё «Фокс-Навіны»)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads