Verbum

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Verbum — альбом гурта «Стары Ольса». Запісаны ў 2002 годзе. Назва Verbum перакладаецца з латыні як «слова».

Хуткія факты Альбом «Старога Ольсы», Храналёгія «Старога Ольсы» ...

Старыя мэлёдыі на даўно забытых інструмэнтах, старыя словы даўно змоўклых моваў пераносяць у гарады і замкі сярэднявечнай Беларусі, дзе чутны гоман ратушнай плошчы, тлум прыдворнага балю, задуменныя баляды і ўзьнёслыя паэмы.

У дыску запісаныя ўрыўкі са старажытных шэдэўраў беларускай пісьмовасьці: «Слова пра паход Ігаравы» (на стараславянскай мове пад гусьлі), «Песьня пра зубра» (на лацінскай пад лютню), «Статут Вялікага княства Літоўскага» (на старабеларускай пад дуды), а таксама «Пан Тадэвуш» (на польскай пад колавую ліру). Вашай увазе таксама беларуская музыка XVI стагодзьдзя: творы Войцеха Длугарая і «Ягелонскі рукапіс». Частка альбома складаецца з канцэртных аранжыровак сярэднявечных танцаў пры рэдкім спалучэньні старых інструмэнтаў — лютня і дуда, варган і мандаліна, дуда і гусьлі, гусьлі і лютня, і шмат іншага.

Remove ads

Зьмест

  1. «Конскі бранль» (сярэднявечны танец) (4:55)
  2. «Курган» (3:24)
  3. Ягелонскі рукапіс. XVI стагодзьдзе («Полацкі сшытак») (2:45)
  4. «Слова пра паход Ігаравы». XII стагодзьдзе (11:24)
  5. Танец «Баторый». Войцех Длугарай. 1580-я гг. (1:42)
  6. «Паход» (3:45)
  7. «Песьня пра зубра». Мікола Гусоўскі. 1522 г. (5:14)
  8. Песьня. Войцэх Длугарай. 1580-я гг. (1:34)
  9. «Анёл» (латыскі народны танец) (2:50)
  10. «Зварот да Караля». Леў Сапега. 1588 г. (Віленскі замак) (4:56)
  11. «Там за халмом» (3:30)
  12. «Выправа» (сярэднявечны танец) (2:21)
  13. «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.» (ратушная плошча) (5:03)
    • Каралеўскі прывілей
    • Зварот Льва Сапегі да саслоўяў
  14. «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.» (ратушная плошча) (5:03)
    • разьдзел 1. артыкул 1
    • разьдзел 3. артыкул 1
  15. «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.» (ратушная плошча) (7:14)
    • разьдзел 3. артыкул 2
    • разьдзел 3. артыкул 3
    • разьдзел 3. артыкул 12
  16. «Шлях» (4:22)
  17. «Пан Тадэвуш». Адам Міцкевіч. 1834 г. (3:42)
  18. «Бранль» (сярэднявечны танец) (3:40)
Remove ads

Удзельнікі

  • Зьміцер Сасноўскі — дуды, гусьлі, лютня, варган, бубен
  • Алесь Чумакоў — гусьлі, колавая ліра, мандаліна, сьвісток, бубен
  • Кася Радзівілава — флейта, блёк-флейта
  • Ільля Кубліцкі — лютня, гітара, мандаліна.
  • Андрэй Апановіч — барабаны, бонг, бубны.
  • Ідэя — Зьміцер Сасноўскі
  • Запіс — А. Шаўцоў
  • Дызайн — Ю. Лупіненка
  • Пераклад — А. Бурсаў
  • Арганізацыйная падтрымка — МГА Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
  • Навуковыя кансультанты — А. Каляда, Алесь Жлукта, Вінцук Вячорка
  • У аздабленьні альбома выкарыстаныя выявы «Полацкага Евангельля» XII ст. і «Радзівілаўскага летапісу» XVI ст.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads