Алесь Чумакоў

беларускі гусьляр, сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Алесь Чумакоў
Remove ads

Алесь Чумакоў (нарадзіўся ў 1981 годзе, Менск) — майстар-гусьляр, адзін з музыкаў гурта «Стары Ольса».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паводле адукацыі інжынэр па аўтаматычным кіраваньні і перакладчык з замежных моваў. Падчас студэнцтва быў актыўным удзельнікам клюбаў аўтарскай песьні «Плёс», КАП БДУ і клюбу аўтарскай песьні Лінгвістычнага ўнівэрсытэту.

У 2002 годзе зрабіўся сталым удзельнікам гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», дзе і па сёньня сьпявае, грае на гусьлях, жалейках і шматлікіх іншых старадаўніх інструмэнтах.

У 2005 годзе стварыў гурт «Келіх кола», зь якім і сёньня выконвае на дудзе і гусьлях беларускія народныя танцы.

У 2006 годзе пачаў перакладаць ірляндзкія гераічныя паэтычныя творы на беларускую мову. Сёньня гурт «Ceilidh Ceol» голасам Алеся Чумакова сьпявае на беларускай мове старадаўнія ірляндзкія песьні, у якіх гучыць заклік да свабоды і ўшаноўваецца памяць продкаў.

Remove ads

Дзейнасьць

З пачатку 21 стагодзьдзя займаецца вырабам гусьляў, вывучэньнем гісторыі гэтага інструмэнта, тэорыі й практыкі гусельнага майстэрства. Пэўную колькасьць работ (гусьляў) зрабіў пад кіраўніцтвам Зьмітра Сасноўскага.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads