WordPress
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
WordPress (чытаецца Вордпрэс) — сыстэма кіраваньня зьместам сайту з адкрытым крынічным кодам, якая распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL; напісаная на PHP; сэрвэр базы дадзенных — MySQL. Звычайна такія сыстэмы выкарыстоўваюцца для захоўваньня і публікацыі вялікай колькасьці дакумантаў, малюнкаў, музыкі або відэа.
Сфэра ўжываньня WordPress — ад блогаў да складаных навінавых рэсурсаў і карпаратыўных сайтаў. Убудаваная сыстэма тэмаў ды плягінаў разам з прадуманая архітэктурай дазваляе канструяваць праекты шырокай функцыянальнай складанасьці.
На сёньняшні дзень WordPress — адна з самых папулярных сыстэм для вядзеньня блогаў: 202 мільёны сайтаў[3].
Remove ads
- прастата ўсталёўкі, прастата наладак;
- падтрымка вэб-стандартаў (XHTML, CSS);
- модулі для падключэньня (плягіны) з прастою сыстэмай іх узаемадзеяньня з кодам; магчымасьць аўтаматычнай усталёўкі ды абнаўленьня вэрсіі напрасткі з панэлі адміністратара;
- падтрымка так званых «тэмаў», з дапамогай якіх лёгка зьмяняецца зьнешні выгляд, так і спосабы вывядзеньня дадзенных;
- магчымасьць рэдагаваць шаблёны адразу ў панэлі адміністратара;
- «тэмы» рэалізаваныя як наборы файлаў-шаблёнаў на PHP (у HTML-разьметку ўстаўляюцца PHP-меткі);
- шмат бібліятэк «тэмаў» ды «плягінаў»;
- патэнцыял архітэктуры дазваляе лёгка рэалізаваць складаныя рашэньні;
- SEO-аптымізаваная сыстэма;
- падлучальныя модулі (убудовы) з унікальнай простай сыстэмай іх узаемадзеяньня з кодам;
- наяўнасьць беларускага перакладу.[4]
Remove ads
- імгненная публікацыя;
- магчымасьць публікацыі з дапамогай іншых праграм і сэрвісаў
- падтрымка RSS, Atom, trackback, pingback;
- наяўнасьць ЧЗУ (чалавекам-зразумелы URL);
- рэдагаваньне WYSIWYG-рэдактарам з магчымасьцю даданьня фарматаванага тэксту (напрыклад, з праграмы Microsoft Word) або рэдагаваньне з дапамогай HTML-разьметкі.
- загадзя заплянаваныя публікацыі;
- шматбачынавыя запісы;
- дапасаваньне файлаў ды выяваў да запісаў;
- магчымасьць стварэньня статычных бачынаў;
- магчымасьць стварэньня свайго тыпу кантэнту ва ўласных тэмах;
- наяўнасьць катэгорый, тэгаў, камэнтаў і г.д.
Большасьць WordPress рэлізаў названыя ў гонар джазавых музыкаў, пачынаючы з вэрсіі 1.0.[5]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads