X (сацыяльная сетка)

сацсетка From Wikipedia, the free encyclopedia

X (сацыяльная сетка)
Remove ads

Twitter (чытаецца як тўітэр; па-ангельску: Twitter — «цвыркаць, цілікаць»; цяпер у працэсе рэбрэндзінгу ў «X»; па-беларуску: Ціўтар, Тўітар, Твітар) — сацыяльная сетка й плятформа мікраблёгінгу, якая прапаноўвае сваім карыстальнікам магчымасьць пасылкі й атрыманьня паведамленьняў, вядомых як тўіты (анг. tweets). Тўіты — тэкставыя паведамленьні да 280 сымбаляў (для падпісчыкаў Twitter Blue да 4000 сымбаляў), якія адлюстроўваюцца на старонцы аўтара тўіта й старонках падпісаўшыхся на абнаўленьні чытачоў (анг. followers, літ. пасьлядоўнікаў).[3] Кожны аўтар можа абмежаваць кола карыстальнікаў, якія могуць бачыць ягоныя паведамленьні, але па змоўчваньні абнаўленьні можа бачыць кожны. Таксама аўтары могуць стварыць Twitter Circl і дадаць да яго некаторых падпісчыкаў.

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...

З канца 2009 году карыстальнікі могуць сачыць ня толькі за іншымі аўтарамі паасобку, але і падпісвацца на адмысловыя сьпісы карыстальнікаў.[4][5]

Створаны Джэкам Дорсі, Эванам Ўільямсам і Бізам Стоўнам[6] ў 2006 годзе, Тўітэр хутка заваяваў папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Па стане на 1 студзеня 2011 году, сэрвіс налічвае больш за 200 млн. карыстальнікаў. На пачатку 2019 году налічвае каля 330 млн карыстальнікаў.

У 2022 годзе Тўітэр быў куплены Іланам Маскам за 44 міліярда даляраў.

Thumb
Былы лягатып Twitter

У ліпені 2023 году пачаўся рэбрэндзінг сацсеткі ў «X»[7].

Remove ads

Трансьлітарацыя назвы на беларускую мову

Паводле клясычнага правапісу Twitter на беларускую мову трансьлітаруецца як Тўітэр, але ёсьць і іншыя варыянты: Твітар, Твітэр, Ціўтар, Тўітар, Цўіцар, Цьвітэр, Цьвітар і інш.

Статыстыка

Па стане на сакавік 2016 году наступныя акаўнты маюць найбольшую колькасьць пасьлядоўнікаў [8]

  1. Кэці Пэры (85 398 971 фолавераў)
  2. Justin Bieber (78 085 836)
  3. Тэйлар Сўіфт (анг. Taylor Swift; 73 838 674)
  4. Барак Абама (71 952 922)
  5. YouTube (60 940 798)
  6. Рыяна (57 962 015)
  7. Lady Gaga (57 705 480)
  8. Ellen DeGeneres (@TheEllenShow; 56 516 731)
  9. Twitter (53 949 143)
  10. Джастын Тымбэрлейк (анг. Justin Timberlake; 50 709 033)

Па стане на сакавік 2016 году наступныя акаўнты зь Беларусі маюць найбольшую колькасьць пасьлядоўнікаў [9]

  1. Вадзім Галыгін (800 131 фолавераў)
  2. Вікторыя Азаранка (738 790)
  3. Trubetskoy (411 891)
  4. NiCkJMiami (@NiCkJMiami; 384 835)
  5. Алена Кравец (@svirina74; 224 954)
  6. Onliner.by (183 123)
  7. TUT.BY (@tutby) (171 686)
  8. Павал Шарамет (169 064)
  9. РБ головного мозга (@belamova; 108 948)
  10. Барыс Маісееў (@borismoiseev; 71 054)
  11. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь (48 800)
  12. Радыё Свабода (46 400)
  13. Андрэй Арлоўскі (@AndreiArlovski) (43 700)
  14. Комсомольская Правда у Беларусі (33 100)
  15. МТС Беларусь (21 400)
  16. А1 (16 200)
  17. CityDog.by (@CityDog_by; 11 200)
  18. БАТЭ Барысаў (10 900)
  19. Жэстачайшы юмор:{) (@anekdo_t, 10 400)
  20. Andrew Gusarov (@gusarov4; 10 200)
  21. life:) Belarus (7647)
  22. 34mag (@34magnet; 7215)
  23. Будзьма беларусамі! (6274)
  24. TUT.BY (@tut_by) (6681)
  25. Живущая в Сети (@bygirl; 5491)
  26. SPORT.TUT.BY (@sporttut; 5260)
  27. Андрей Лис (@andreylis; 5063)
  28. Лідзкае піва (3833)
  29. Тацяна Караткевіч (3629)
  30. Всё о финансах (@financetut; 3448)
  31. Аліварыя (@alivaria; 2994)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads