Zeit (альбом Rammstein)
альбом Rammstein 2022 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Zeit (зь ням. — «час») — восьмы студыйны альбом нямецкага NDH-гурта Rammstein, які выйшаў 29 красавіка 2022 году[13][14][15]. Выдадзены ва ўсім сьвеце, акрамя Маскоўшчыны.
Мова песьняў — нямецкая. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.
Remove ads
Гісторыя
Пасьля выхаду папярэдняга альбома гурт адправіўся ў канцэртны тур у падтрымку пласьцінкі, аднак з-за распачатай пандэміі COVID-19 другая частка тура была перанесена спачатку на 2021, а затым і на 2022 год[16][17]. У чэрвені 2020 году Шнайдэр у этэры праґрамы Rodeo Radio распавёў, што гурт у хуткім часе вернецца ў студыю для працы над астатнімі з запісу мінулага альбома песьнямі[17][18]. Ужо ў верасьні гэтая інфармацыя пацьвердзілася афіцыйна. У сакавіку 2021 году клявішнік Крысьціян Лёрэнц паведаміў, што гурт не плянаваў запісваць новы альбом, але праз вымушанае прыпыненьне канцэртнай дзейнасьці гурт заняўся запісам новага матэрыялу. У лістападзе таго ж году гітарыст Рыхард Круспэ падзяліўся ў інтэрвію, што калектыў плянуе выпусьціць свой восьмы студыйны альбом перад іхным турнэ, якое стартуе ў траўні 2022 году.
Свэн Хэльбіг, які займаўся аранжыроўкай альбома, у лютым 2022 году распавёў у інтэрвію, што Rammstein прыйшлося адкласьці выпуск альбома з-за «недахопу паперы», неабходнай для друку буклетаў для кампакт-дыскаў і канвэртаў вінілавых пласьцінак[19].
Remove ads
Прасоўваньне
9 сакавіка 2022 году ў сваіх сацыяльных сетках група выпусьціла 26-сэкундны тызер маючага адбыцца самотніка з альбома, заплянаванага да выхаду на наступны дзень. Прэмʼера адбылася на афіцыйным канале YouTube 10 сакавіка. 20 сакавіка стаў вядомы трэк-ліст альбома[20].
Самотнікі
- «Zeit» (10 сакавіка 2022)
- «Zick Zack» (7 красавіка 2022)
- «Dicke Titten» (25 траўня 2022)
- «Angst» (26 жніўня 2022)
- «Adieu» (24 лістапада 2022)
Сьпіс кампазыцыяў
Кампазыцыі ў сьпісе ідуць па парадку, які быў прадстаўлены ў альбоме[22]:
Remove ads
Ушанаваньне
Цікавыя факты
- Паводле буклета альбома, яго працягласьць — 44:05.
- На вокладцы альбома намаляваная вежа-таўстушка, разьмешчаная ў Бэрліне, у аэрадынамічным парку. Там жа прайшла фотасэсія гурта.
- Харавыя партыі для альбома запісваліся ў Лошніцкай царкве ў Дрэздэне, Саксонскай дзяржаўнай капэлы й акадэмічным хоры Белтэлерадыёкампаніі.
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads