Іван Крэнь

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Платонавіч Крэнь (нар. 25 лістапада 1936 году, в. Кузявічы, Слонімскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1981), прафэсар (1991).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 лістапада 1936 году ў в. Кузявічы Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі (цяпер — Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці).

Скончыў Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1959). У 1959—1967 гадох працаваў настаўнікам. З 1967 годзе — у Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце (з 1978 унівэрсытэце) — старшы выкладнік, дацэнт, з 1990 году — загаднік катэдры гісторыі Беларусі, з 1995 году — дэкан факультэту гісторыі і культуры.

Кірункі навуковай дзейнасьці: дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў (прафсаюзаў і інш.), гісторыя населеных пунктаў Гарадзеншчыны, гістарычнае краязнаўства. Дасьледуе навукова-мэтадычнае забесьпячэньне курсаў гісторыі Беларусі і дапаможных гістарычных дысцыплінаў.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads