Ігар Заяц

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́гар За́яц (нар. 8 студзеня 1999) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомля».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачынаў займацца футболам у МТЗ-РІПА. Апасьля трапіў у структуру менскага «Дынама», дзе з 2017 году выступаў за клюбны дубль. У лютым 2019 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Смалявічы», дзе быў трывалым гульцом стартавага складу, дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу.

У лютым 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Гомля»[3]. У гомельскім клюбе таксама замацаваўся ў аснове і дапамог яму вярнуцца ў элітны дывізіён. Па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2020 году пакінуў «Гомель»[4], у пачатку 2021 году трэнаваўся з дублем «Дынама». У лютым 2021 году зноў быў арандаваны гомельскім клюбам[5]. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць берасьцейскага «Руху» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У далейшым працягваў выступаць у стартавым складзе, пазьней пачаў часам выходзіць на зьмену. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[6]. У першай палове 2022 году трэнаваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, але выходзіў на поле толькі ў дублюючым складзе.

У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцак»[7], дзе хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў слуцкі клюб[8], аднак у студзені 2023 году, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартаснае пагадненьне з «Слуцкам»[9]. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Слуцак»[10] і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[11], але гэтым разам як паўнавартасны гулец каманды.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads