Ісьляндыя (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісьляндыя (востраў)
Remove ads

Ісьляндыя — востраў у паўночнай частцы Атлянтычнага акіяна, у Палярнага кола, паміж Грэнляндыяй і Нарвэгіяй, належыць аднайменнай дзяржаве. Амаль уся тэрыторыя вострава ўяўляе сабой вульканічнае плято зь вяршынямі да 2 км, якія даволі стромка абрываюцца ў напрамку акіяна, утвараючы тысячы ф’ёрдаў. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 500 м. Шматлікія дзейныя вульканы (Гекла, Аск’я, Лякі і іншыя), гейзэры, гарачыя крыніцы, лявавыя палі і ледавікі пакрываюць сабой амаль усю тэрыторыю краіны. Найвышэйшая вяршыня вострава — пік Хванадальсхнукюр (2109,6 м).

Хуткія факты Месца, Плошча ...

Агульная плошча Ісьляндыі каля 103 тыс. км², зь іх 11,8 тыс. км² пакрыта ледавікамі. Азёры і ледавікі займаюць 14,3 % тэрыторыі; расьліннасьцю пакрыта ўсяго 23%[1]. Найбуйнейшыя азёры: Таўрысватн (вадасховішча) (83-88 км²) і Тынгвадляватн (82 км²).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads