Грэнляндыя
аўтаномная краіна ў складзе Каралеўства Даніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грэнля́ндыя (па-грэнлядзку: Kalaallit Nunaat, па-дацку: Grønland) — аўтаномны рэгіён у складзе Каралеўства Даніі, паміж Арктычным і Атлянтычным акіянамі. Сталіца — Нук. Насельніцтва — 56,5 тыс. чал. (2022). Афіцыйная мова — грэнляндзкая[6][7][8][9]. Востраў тэрытарыяльна належыць да Паўночнай Амэрыкі, аднак жыхары Грэнляндыі, як грамадзяне Даніі, належаць і да Эўрапейскага Зьвязу.
Арктычныя народы прыходзілі з тэрыторыі сучаснай Канады ў Грэнляндыю яшчэ 2500 гадоў таму. У X стагодзьдзі сюды даплылі вікінгі, у XIII стагодзьдзі — інуіты, якія дагэтуль складаюць большасьць насельніцтва вострава. Заселены пераважна паўднёва-заходні бераг. Тры чвэрці вострава пакрытыя вечнымі льдамі.
Пасьля распаду дацка-нарвэскай уніі Грэнляндыя засталася дацкім уладаньнем і паводле канстытуцыі 1953 року ўключаная ў склад Даніі. На рэфэрэндуме 1979 року грамадзяне Грэнляндыі выказаліся за самакіраваньне; яшчэ больш правоў грэнляндцы атрымалі пасьля рэфэрэндуму 2008 року. Данія працягвае адказваць за замежную палітыку, фінансы і абарону.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads