Абалонь Кіеў

украінскі футбольны клюб з Кіева From Wikipedia, the free encyclopedia

Абалонь Кіеў
Remove ads

Абалонь (па-ўкраінску: Оболонь) — украінскі футбольны клюб з поўначы Кіева, заснаваны з 2013 годзе. Клюб належыць кампаніі па вырабу піва і напояў Абалонь.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў канцы 2012 году кампаніяй «Абалонь»[2] і Бершадзкім камбінатам. Афіцыйным годам заснаваньня клюбу ўважаецца 2013 году[3]. Свой першы матч каманда «Абалонь-Бровар» згуляла супраць белацаркоўскага «Арсэналу», перамогшы зь лікам 2:1[4]. Наваствораны клюб, які стаў таварыствам з абмежаванай адказнасьцю, зь юрыдычных чыньнікаў ня здолеў захаваць назву «Абалонь». Увесну 2013 году клюб пачаў выступаць у аматарскім чэмпіянаце[5]. 24 ліпеня 2013 году як дэбютант Другой лігі, каманда пачала барацьбу за Кубак Украіны, перамогшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе[6]. У Другой лізе «абалонцы» пачалі з 22- і 23-гадовымі футбалістамі ў складзе. Свой дэбютны сэзоне каманда завяршыла на 8-м месцы, адстаўшы ад чацьвертага месца, якое магло даць месца ў Першай лізе, на 10 пунктаў. Аднак, ужо праз год кіяўляне здолелі прасунуцца ў Першую лігу, а іхны нападнік Васіль Продан з 12 галамі заняў 3-і радок у сьпісе бамбардзіраў лігі.

«Абалонцы» пачалі свой шлях у Першай лізе гульнёй у Крапіўніцкім супраць «Зоркі» (2:1), а агулам каманда ў сваім дэбютным сэзоне спынілася ледзь не здабыўшы месца ў элітны дывізіён. Астатнія некалькі гадоў «абалонцы» ня мелі шанцаў на выхад у Прэм’ер-лігу. 12 студзеня 2018 году Ўладзімер Пятэнка быў прызначаны галоўным трэнэрам «Абалонь-Бровару». Праз тыдзень клюб падпісаў свайго першага легіянэра, канадзкага нападніка з украінскімі каранямі Араміса-Набіла Кузіна. Узімку 2018 году «абалонцы» ўпершыню ў сваёй гісторыі правялі замежны збор у Турэччыне. У весну каманда здабыла толькі адную перамогу за гэты адрэзак чэмпіянату, выгуляўшы «Інгулец» зь лікам 1:0. Броварам удалося застацца ў Першай лізе толькі дзякуючы таму, што адэская «Жамчужына» зьнялася з турніру, а кіяўляне атрымалі тры пункты, якія выратавалі іх ад вылету ў Другую лігу. У сэзоне 2022—2023 гадоў каманда прабілася ў Прэм’ер-лігу, заняўшы другое месца.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads