Крапіўніцкі
места ў Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крапіўні́цкі[2][3] (па-ўкраінску: Кропивницький, да 1924 року — Лізаветград, у 1924—1934 роках — Зіноўеўск, у 1934—1939 роках — Кірава, у 1939—2016 гадах — Кіраваград) — места на поўдні цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Інгуле. Адміністрацыйны цэнтар Кіраваградзкай вобласьці і Крапіўніцкага раёну. Плошча 103 км². Насельніцтва 220 000 чал.
Remove ads
Знаходзіцца за 250 км на поўдзень ад Кіева. Вузел аўтамабільных шляхоў, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памочная, аэрапорт.
Remove ads
Этымалёгія назвы
У 1934—2016 гадах горад меў назву ў гонар расейскага савецкага палітычнага дзеяча Сяргея Кірава, які ніколі ў ім ня быў і ніякім чынам зь ім не зьвязаны.
У грамадзкасьць уздымала пытаньне пра неабходнасьць перайменаваньня места, у 2001 праводзіўся адпаведный мескій рэфэрэндум.
14 ліпеня 2016 году горад быў перайменаваны ў Крапіўніцкі[4], у гонар Марка Крапіўніцкага — аднаго з заснавальнікаў украінскага прафэсійнага тэатру.
Remove ads
Гісторыя
- 1754: заснаваньне фартэцыі Сьв. Лізаветы, зь якім зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места.
- 1775: мястэчка вакол фартэцыі пачало звацца Лізаветградам (дагэтуль, на думку шэрагу ўкраінскіх гісторыкаў, яно мела назву Новаказачын).
- 1784: атрымаў статус места, цэнтар павету.
- 1797: у Наварасейскай губэрні, з 1802 — у Мікалаеўскай, а з 1803 — у Хэрсонскай губэрні
- 1919: у складзе ЎССР.
- 1932: у Адэскай вобласьці.
- 1939: цэнтар вобласьці.
- 5 жніўня 1941 — 5 студзеня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- 1939—103 тыс. чал.
- 1959—132 тыс. чал.
- 1972—201 тыс. чал.[5]
- 1991—277,9 тыс. чал.[6]
- 2001—254 тыс. чал.[7]
Мова
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасьці.
Асноўныя заводы: ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасьць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанэнтаў гідрамашынаў), ААТ «Чырвоная Зорка» (па-ўкраінску: ВАТ «Червона зірка», вытворчасьць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы), ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сыстэмы абароны і кіраваньня для атамных электрастанцыяў).
Remove ads
Славутасьці
Да гістарычна-архітэктурных помнікаў Крапіўніцкага належаць:
- Катэдральны сабор Раства Багародзіцы (Грэцкая царква, 1805—1812);
- Рэшткі Фартэцыі Сьв. Лізаветы (XVIII ст.);
- Комплекс збудаваньняў вайсковага мястэчка (кан. 1840-х — пач. 1850-х);
- Сабор Праабражэньня Гасподняга (XVIII—ХІХ стагодзьдзі);
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1850—1875);
- Харальная сынагога (1853).
Галерэя
- Сабор Праабражэньня Гасподняга
- Збудаваньне ў стылі мадэрн
- Мастацкі музэй
- Інгул у Крапіўніцкім
- Вуліца Кірава
- Стадыён «Зірка»
- Пешы мост праз Інгул
- Меская рада
Месты-сябры
Асобы
- Уладзімер Віньнічэнка (1880—1951) — украінскі дзяржаўны дзяяч, літаратар і публіцыст
- Мозэс Гомбэрг (1866—1947) — амэрыканскі хімік-арганік, вядомы як «бацька хіміі радыкалаў»
- Яраслаў Івашкевіч (1894—1980) — польскі пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік
- Іван Карпенка-Карый (Табілевіч) (1845—1907) — украінскі драматург і артыст
- Марка Крапіўніцкі (1840—1910) — украінскі драматург, артыст, рэжысэр і адзін з заснавальнікаў сталага прафэсійнага ўкраінскага тэатру ў Лізаветградзе
- Ігар Крутой (нар. 1954) — расейскі кампазытар
- Генрых Нэйгауз (1888—1964) — піяніст, пэдагог і публіцыст
- Караль Шыманоўскі (1882—1937) — польскі кампазытар, піяніст, пэдагог, музычны крытык, адзін з найбольш відных дзеячоў польскай музычнай культуры першай паловы XX ст.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads