Айнажы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Айнажы
Remove ads

Айнажы (па-латыску: Ainaži) – горад у паўночнай Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Відзэмэ. У адміністрацыйным значэньні адносіцца да Салацгрыўскага краю. Разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Рыжскай затокі Балтыйскага мора, недалёна ад мяжы з Эстоніяй. Айнажы аддалены ад Рыгі на 113 км. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1 тыс. чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У гістарычных зьвестках Айнажы ўзгадваюцца ў 1564 годзе як невялікае паселішча ліваў. Хуткае разьвіцьцё пачалося ў 1870-х гадах, калі тут быў пабудаваны марскі порт, а таксама карабельная вэрф. У 1864 годзе тут была адкрытая карабельная школа, у якой вучыліся дзеці эстонскіх і латыскіх сялянаў. Школа дзейнічала амаль 50 гадоў, пакуль не была зруйнаваная падчас Першай сусьветнай вайны.

У 1919 годзе латыскае войска выбіла немцаў з Айнажаў. Пасьля аканчэньня Першай сусьветнай вайны паселішча было далучанае да Латвіі, нягледзячы на тое, што большасьць насельніцтва зьяўлялася эстонцамі. У часы незалежнасьці Латвіі (1919—1940). Айнажы хутка разьвіваліся. У 1926 годзе паселішча атрымала статус гораду. Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў значна разбураны і нягледзячы на тое, што порт быў часткова адноўлены пасьля вайны, значнасьць гораду зьнізілася.

Да 1917 году горад меў назву Гайнаш.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads