Алег Вялічка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́г Іва́навіч Вялі́чка (нар. 6 сакавіка 1959, в. Масевічы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III i IV скліканьняў.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 6 сакавіка 1959 року ў вёсцы Масевічы (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі). Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1982), атрымаў спэцыяльнасьць лекара-хірурга, лекара-арганізатара аховы здароўя вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Працаваў інтэрнам, траўматолягам, хірургам Берасьцейскага гарадзкога шпіталю хуткай дапамогі, галоўным урачом берасьцейскай паліклінікі №1, галоўным урачом шпіталю хуткай дапамогі[1]. У 2004 скончыў Беларускую мэдыцынскую акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі.
17 кастрычніка 2004 року абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня. З 16 лістапада 2004 выконваў функцыі старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям’і і моладзі.
28 верасьня 2008 року абраны дэпутатам ПП НС 4 скліканьня па Берасьцейскай Заходняй выбарчай акрузе №1[2]. Займаў у ёй пасаду старшыні тае самае камісіі[1].
Падчас дэпутацкага тэрміну таксама быў дэпутатам Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі, уваходзіў у склад камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаньнях[3].
У 2012 скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. 22 кастрычніка 2012 року прызначаны галоўным урачом Берасьцейскай цэнтральнай гарадзкой бальніцы[4].
У 2016 року прызначаны намесьнікам старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму[5].
Remove ads
Узнагароды
- Мэдаль «За працоўныя заслугі» (6 сьнежня 2011)[6];
- Мэдаль «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»;
- Мэдаль «90 гадоў на варце граніц»;
- Мэдаль «Дрэва жыцьця» Міжпарлямэнцкай Асамблеі дзяржаваў — удзельніц Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў;
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Савету міністраў Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
- Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае дачку[1].
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads