Алекс Сэлманд
шатляндзкі палітык, эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Э́ліят А́ндэрсан Сэ́лманд (па-ангельску: Alexander Elliot Anderson Salmond, больш вядомы як Алекс Сэлманд, па-ангельску: Alex Salmond, па-гэльску: Ailig Salmond; 31 сьнежня 1954, Лінлінтгоў) — шатляндзкі палітык, першы міністар Шатляндыі з 16 траўня 2007, лідэр Шатляндзкай нацыянальнай партыі з 22 верасьня 1990 да 26 верасьня 2000 і з 3 верасьня 2004.
Скончыў Сэнт-Эндрускі ўнівэрсытэт. З 1980 па 1987 служыў у Каралеўскім банку Шатляндыі. Сэлманд ператварыў ШНП у другую па значэньні партыю рэгіёну. Незвычайна тое, што Сэлманд быў дэпутатам Палаты абшчынаў і ня мог кіраваць фракцыяй нацыяналістаў у Гэлірудзе. Гэтая пасада перайшла да яго намесьніка. Пасьля свайго перавыбраньня, ён паставіў сабе мэту — заняць першае месца на рэгіянальных выбарах у 2007 годзе. І яму гэта ўдалося[8].
Адзін з галоўных ініцыятараў рэфэрэндуму па пытаньні аб незалежнасьці Шатляндыі ад Вялікабрытаніі[9]. Яўка на рэфэрэндуме склала 84,5%, пры гэтым 55,3% выбарцаў выступілі супраць незалежнасьці Шатляндыі.
19 верасьня 2014 году Сэлманд сышоў у адстаўку з усіх пасадаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads