Алькмунд з Хэксэму
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алькмунд (лац. Alhmundus[1], анг. Alcmund, Alchmund[2], Алкмунд; † 7 верасьня 781[3]) — біскуп Хэксэму (767—781), Сьвяты.
Біяграфія
Атрымаў пасьвячэньне на біскупа Хэксэма ў 767 годзе. Яго сьвятасьць адзначалася Сімяонам Дарэмскім, Роджэрам Гавэндэнскім, а таксама ў «Аналах Пітэрбара» і шматлікіх мартыралёгах.
Спачыў побач зь Сьвятым Акам па-за касьцёлам. Месца яго магілы згубілася ў час данскіх нашэсьцяў. У 1032 годзе магілу адшукалі, і парэшткі перапахавалі ў касьцёле. У 1154 годзе мошчы ўсіх сьвятых Хексэму перанесьлі ў агульную раку, як пра тое паведамляў відавочца падзеі. Аднак у 1296 годзе гэтую раку зьнішчылі за часамі вайны з шкотамі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads