Альгімонт

старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгімонт (Алгімонт, Алкімонт), Альгімунт (Алгімунт), Альгімунд (Алгімунд), Аўгімонт (Аўгімунд, Аўгімунт), Алькмунд — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Алгемунд, Алгмунд, Алкемунд, Алгмунт, Алкмунт або Алкемонт (Algemundus, Algmundus[a], Alkemund[3], Alchemundo[4], Alchemundus[5], Algmunt[6], Alhmunt, Alcmunt, Alchemont[7][8]) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд; германскія імёны Heligin, Algardus) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11]. Такім парадкам, імя Альгімонт азначае «сьвятая гарлівасьць»[12]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Augemund (Augemundus[13][14], Augemundr) зь першай асновай аўг-[15], якая паходзіць ад гоцкага augjan 'паказваць, зьяўляцца'[16].

Адпаведнасьць імя Альгімонт германскаму імю Alhmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[17]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[18].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iwan Augmenten son (29 верасьня 1379 году[19])[20]; Angemunt (1383 год)[21]; in Ongemundes hoff Galschan (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[22]; Olgemont et Borizszo duces Lithwanie («Kalendarz Krakowski» пад 1385 годам)[23]; ducis Olgimundi (1387—1394 гады)[24]; княз Олгимонтъ (1389—1402 гады)[25][26]; herczog Iwan von Galschan Ougemundes son (19 студзеня 1390 году)[27]; Jwan Augemunden son (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[28]; Olgymontiszky (9 траўня 1397 году)[29]; Iwanen Awmunten son (23 красавіка 1398 году)[30]; Yvanus Olgimunti cum filiis suis videlicet Andrea et Semeone et caeteris (18 студзеня 1401 году)[31]; Мы, княз Иванъ Олкимонтович (5 лютага 1401 году)[32]; Овгимонта и Братошу (Наўгародзкі чацьверты летапіс[33] і Сафійскі першы летапіс[34]); князь Иванъ Овгимонтовъ[35] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Олгимонта, нареченного в святом крещении Михаила, а в иноцех Евфимия, князя Олгимонтовича Иоанна (канец XV — пачатак XVI ст.)[36]; xiędza Mindolhova sina Olkimonta vielkiego xiędza Olszanskiego (Альшэўскі летапіс)[37]; чоловекъ господарьский Лабенский Ондрей Овкгимонтовичъ… Ондрея Овагимонтовича (1 красавіка 1539 году)[38]; Bohdan z Olgimunda Juszkiewicz, sędzic ziem. pow. kow. (30 чэрвеня 1734 году[39], 3 лютага 1744 году[40], 24 жніўня 1744 году[41], 19 жніўня 1748 году[42]); Bohdan z Olgimunta Juszkiewicz, sędzic ziem. pow. kow. (14 траўня 1736 году[43], 25 жніўня 1738 году[44]); Bogusław z Olgimunta Juszkiewicz, starosta manajewski (22 жніўня 1740 году[45], 18 жніўня 1744 году[46]); Bogusław z Olgimunda Juszkiewicz, starosta manajewski (18 жніўня 1744 году)[47].

Remove ads

Носьбіты

З XV ст. прыдомкамі Альгімунт і Альгімунтавіч карысталіся князі Гальшанскія[48].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Імя Algemundus (Algmundus) ужываецца ў складзенай каля 1334 году хроніцы «Imaginis mundi»[1]; менавіта такую форму імя караля лянгабардаў — Algimundus — ужыў Мацей Стрыйкоўскі ў Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі[2]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads