Аляксандар Мрочак

беларускі мэдык-кардыёляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Гена́дзевіч Мро́чак (нар. 14 траўня 1953, Менск, Беларусь) — беларускі мэдык-кардыёляг. Доктар мэдыцынскіх навук (1987), прафэсар (1989).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Менскую сярэднюю школу №35 (1970), лекарскі факультэт Менскага мэдыцынскага інстытуту (1976). Кандыдат мэдычных навук (1982), доктар мэдычных навук (1988).

1976—1977 — працаваў лекарам-інтэрнам па тэрапіі Менскай абласной клінічнай больніцы. 1977—1978 — лекар кардыялягічнага аддзяленьня Менскай абласной клінічнай больніцы.

1978—1981 — асьпірант катэдры кардыялёгіі і функцыянальнай дыягностыкі БелДІУЛ. 1981—1989 — асыстэнт катэдры кардыялёгіі БелДІУЛ. 1989—1991 — дацэнт, з 1991 — прафэсар катэдры кардыялёгіі БелДІУЛ; 1993—1995 — прарэктар па атэстацыйнай рабоце, 1995—1996 — прарэктар па навучальнай рабоце БелДІУЛ.

1991—2008 — загадчык катэдры кардыялёгіі, катэдры кардыялёгіі з курсам рэўматалёгіі; 1998—2004 — рэктар БелМАПА.

1996—1998 — дырэктар НДКІ радыяцыйнай мэдыцыны і эндакрыналёгіі.

2008—2020 — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія».

Чалец-карэспандэнт (2004), акадэмік (2009) НАН Беларусі. Чалец Прэзыдыюму (з 2009), акадэмік-сакратар Аддзяленьня мэдычных навук НАН Беларусі[1].

Remove ads

Дзейнасьць

Аўтар 565 навуковых працаў, у тым ліку 5 манаграфіяў. Мае 27 аўтарскіх пасьведчаньняў і 18 патэнтаў на вынаходніцтвы.

Падрыхтаваў 9 дактароў мэдычных навук і 37 кандыдатаў мэдычных навук.

Прэміі і ўзнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads