Аляксей Валабуеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Валабуеў — грамадзкі актывіст, рэдактар газэты «Свабодны Салігорск».
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1981 году ў пасёлку Рось Гарадзенскай вобласьці Ваўкавыскага раёну[1].
У 2003 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, атрымаўшы прафэсію інжынэра-будаўніка па спэцыяльнасьці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У жніўні 2003 году разьмеркаваны ў Салігорск у будаўнічую арганізацыю, дзе працуе інжынэрам да цяперашняга часу.
Беспартыйны. Зьяўляецца чальцом Рэспубліканскага Праваабарончага Грамадзкага Аб’яднаньня «Беларускі Хэльсынскі камітэт», сябра «Маладога Фронту». Удзельнік «Школы правоў чалавека», заснаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» і міжнародным аб’яднаньнем «Грамадзянская Беларусь», і іншых грамадзкіх адукацыйных праграм.
Remove ads
Грамадзка-палітычная дзейнасьць
Удзельнік вулічных выступаў 2004—2009 гадох у Менску і Салігорску, не аднойчы затрымліваўся міліцыяй і атрымліваў адміністрацыйныя пакараньні за актыўную грамадзянскую пазыцыю.[2][3][4][5][6][7]
Падчас перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году зьяўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Стала прымае ўдзел у выбарчых кампаніях у якасьці назіральніка ад БХК (выбарчыя кампаніі 2004, 2006, 2007 гадоў). Прымаў удзел у выбарчай кампаніі 2007 году ў мясцовыя саветы, аднак ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата.[8]
Адзін з заснавальнікаў і рэдактар газэты «Свабодны Салігорск». Сталы ўдзельнік журы конкурса малюнкаў крэйдай на асфальце ў Салігорску[9],[10][11] які праводзіцца з нагоды прыняцьця «Дэклярыцыі аб незалежнасьці» 27 ліпеня 1990 году.
Удзельнік і адзін з арганізатараў грамадзкіх кампаніяй «МТС па-беларуску»[12][13] і «Беларуску кнігу — дзецям» [14][15]
Ініцытар гарадзкога грамадзкага маніторынгу ў Салігорску па стану даступнасьці аб’ектаў грамадзкага ды жыльлёвага прызначэньня для асобаў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі. Маніторынг праводзіў у красавіку — жніўні гэтага году Беларускі Хэльсынскі камітэт з удзелам прадстаўнікоў салігорскай філіі «Маладога фронту»[16][17]
Быў кандыдатам па 13-й выбарчай акрузе г.Салігорску на мясцовых выбарах у красавіку 2010 году.[18][19] Згодна з афіцыйнымі вынікамі набраў 28% галасоў выбарцаў [20] 6 ліпеня 2010 году ініцыяваў кампанію «Эўрапейская адукацыя». Асноўная мэтай зьяўлялася далучэньне Беларусі да Балёнскага працэсу.[21] У межах кампаніі былі накіраваны звароты ў Палату прадстаўнікоў [22] 23 ліпеня 2010 году старшыня камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, спадар Здановіч, спаслаўся на тое, што далучэньне да Балёнскага працэсу зьяўляецца кампэтэнцыяй ураду, не парлямэнту. У цяперашні час завяршаецца работа над Кодэксам аб адукацыі, сьцьвярджаецца ў адказе. У кодэксе маюць быць урэгуляваныя ўзьнятыя кампаніяй пытаньні. Як паведамілі ў Савет Міністраў, зварот накіраваны на разгляд у Міністэрства адукацыі, якое дасьць больш канкрэтны адказ.[22] 24 ліпеня 2010 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэньня Беларусі да Балёнскага працэсу.[23]
Адзін з ініцыятараў кампаніі супраць вырубкі ляснога масіву «Абаронім лес» ў Салігорску, якая пачалася ў 2010 годзе.[24] У межах ініцыятывы падпісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва гораду разам зь іншымі вядомымі асобамі.[25] Прымаў удзел у зборы подпісаў, за што быў аштрафаваны Салігорскім раённым судом, які палічыў гэта ўдзелам у несанкцыянаванай акцыі.[26] Кампанія завяршыся частковай зьменай плянаў мясцовай улады на карысьць патрабаваньняў прадстаўнікоў грамадзкасьці[27].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads