Аляксей Дужы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Дужы (нар. 5 кастрычніка 1982) — беларускі плястычны хірург, грамадзкі актывіст і палітычны вязень.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце, пасьля працаваў па разьмеркаваньні ў раённым шпіталі ў Петрыкаве[1]. З 2010 па 2016 г. працаваў па спэцыяльнасьці ў Гомелі[1], а потым — у Менску[2]. Праходзіў практыку за мяжою, у тым ліку ў Турэччыне[2].

Плястычны хірург першай кваліфікацыйнай катэгорыі, сябра Беларускага Таварыства плястычнай рэканструктыўнай і эстэтычнай хірургіі[3].

Сябра руху «За Свабоду», Таварыства беларускай мовы[4] і моладзевай грамадзкай арганізацыі «Гісторыка».

Выступаў з публічнымі зваротамі ў падтрымку беларускай мовы[5], з афіцыйнымі зваротамі ў розныя дзяржаўныя ўстановы па тэме русіфікацыі і аховы гістарычнай спадчыны[6][7][8][9][10].

Затрымліваўся падчас акцый пратэсту 2020 г.[4][11]

24 лютага 2021 г. у яго дома правялі ператрус[12].

Арышт

2 лютага 2023 г.[3] быў затрыманы на працоўным месцы. Пасьля адміністрацыйнага арышту ня выйшаў на волю. Утрымліваўся ў ізалятары на вул. Акрэсьціна. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).

28 лютага 2023 г. беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі заяву, у якой прызналі Аляксея Дужага і яшчэ 11 чалавек палітычнымі вязьнямі[13]

З 10 сакавіка быў пераведзены з Акрэсціна ў Турму №8 у Жодзіна. 28 красавіка адбыўся суд, паводле якога яму прысуджана 2 гады хатняй хіміі.

Remove ads

Публікацыі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads