Анатоль Красінскі
беларускі кіназнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Віктаравіч Красінскі[1] (нар.25 лістапада 1930, Круглае, Магілёўская вобласьць, БССР) — беларускі кіназнавец. Доктар мастацтвазнаўства (1985).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1955 г. скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі. З 1955 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1960 г. — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. З 1970 г. загадчык сэктару. Друкуецца з 1952 г. У 1990-х зьяўляўся старшынёй Беларускага саюза кінэматаграфістаў.
Дасьледуе праблемы сучаснага кінапрацэсу, гісторыю беларускага кіно.
Асноўныя работы
- Беларускае кіно: Кароткі нарыс (1962, у сааўт.)
- Юрий Тарич (1971)
- Гісторыя савецкага кіно (1973, раздзелы)
- Беларускія акцёры кіно (1973)
- Фильмы. Герои. Время: Некоторые тенденции развития современного киноискусства (1975)
- Кіно Савецкай Беларусі (1975)
- Кинодокумент и образ жизни (1980)
- Сучаснае беларускае кіно (1985, у сааўт.)
- Кино: игровое плюс документальное (1987)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads