Андрэй Валовіч (сын Івана)
(пам. 1614) харунжы вялікі літоўскі, судзьдзя земскі жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Валовіч (к. 1570, Горадня — 1614, Цытавяны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы вялікі літоўскі (1592—1610), староста жамойцкі (з 1610)[3].
Валодаў шэрагам маёнткаў на Жамойці (Трушкамі, Платэлямі, Эйгірдзямі), у 1609 набыў Цытавяны.
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Івана і Кацярыны з Гаслаўскіх. Меў братоў Яўстаха, біскупа віленскага, і Паўла, старосту гарадзенскага.
Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. У 1592—1610 гадох быў харунжым вялікім літоўскім, з 1610 году — староста жамойцкі.
Фундаваў кляштар бэрнардынаў у Цытавянах. У сваім тэстамэнце пакінуў яму значныя сродкі.
Галерэя
- Іканаграфія Андрэя Валовіча
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads