Валовічы
беларускі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валовічы — беларускі[1] шляхецкі род гербу Багорыя.
Пачынальнік роду — Ходка (Ходзька, Хведар), які ў першай палове XV стагодзьдзя жыў у Гарадзенскім павеце. Упершыню Валовічам названы Грынька Ходкавіч у грамаце 1499 году.
Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у XVI стагодзьдзі шмат хто прыняў кальвінізм, аднак у канцы таго ж стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва. Тады ж род падзяліўся на некалькі галінаў, адна зь якіх у 1798—1900 гадох мела графскі тытул (згасла)[2].
Па падзелах Рэчы Паспалітай улады Расейскай імпэрыі занесьлі галіны роду ў VI і I часткі РК Менскае, Магілёўскае, Гарадзенскае й Ковенскае губэрняў[3].
Remove ads
Радавод

Ходка (Хведар; ?—?)
- Грынька (? — пасьля 1503), гараднічы гарадзенскі
- Іван (? — пасьля 1547), канюшы троцкі
- Лука (?—?), ключнік гарадзенскі
- Рыгор (? — пачатак 1586), староста слонімскі, кашталян наваградзкі
- Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі
- Астафей (каля 1520—1587), падканцлер вялікі літоўскі; ж. — Фядора Сапяжанка
- Рэгіна
- Рыгор (?—1577), ваявода смаленскі
- Астафей (каля 1520—1587), падканцлер вялікі літоўскі; ж. — Фядора Сапяжанка
Іншыя вядомыя з роду:
- Іван, маршалак літоўскі
- Яўстах Валовіч (?—1630), біскуп віленскі
- Пётар; ж. — ? з Гарадыскіх
- Уладзіслаў (1615—1668), гетман польны літоўскі; ж. — Ганна з Козел-Паклеўскіх
- Людвіка
- Вінцэнт Пётар (1670—1737), рэфэрэндар сьвецкі літоўскі
- Марцыян Дамінік, маршалак вялікі літоўскі
- Антоні Эразм (1711—1770), біскуп луцкі
- Андрэй (1750—1822), біскуп каліскі
- Міхал Валовіч (1806—1833), удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
Remove ads
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads