Аньхой

правінцыя ў КНР From Wikipedia, the free encyclopedia

Аньхой
Remove ads

Аньхой (па-кітайску: 安徽省, піньінь:Ānhuī Shěng) — правінцыя на ўсходзе Кітаю. Сталіца і самы буйны горад — Хэфэйў. Самая вялікая правінцыя Кітаю паводле колькасьці насельніцтва, паводле перапісу 2020 году ў Аньхоі пражывала 61,027 млн чалавек[3].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Займае плошчу 140 455 км². Аньхой вельмі разнастайны тапаграфічна. Поўнач правінцыі зьяўляецца часткай Паўночна-Кітайскай раўніны, а паўночна-цэнтральныя раёны зьяўляюцца часткай водападзелу ракі Хуай. Абодва гэтых рэгіёну вельмі плоскія і густанаселеныя. Далей на поўдзень зямля становіцца больш няроўнай: горы Дабе займаюць большую частку паўднёва-заходняга Аньхою, а шэраг пагоркаў і хрыбтоў перасякаюць паўднёвы ўсход правінцыі. Рака Янцзы працякае праз Паўднёвы Аньхой паміж гэтымі двума горнымі раёнамі.

Remove ads

Адміністрацыйная адзінка

Правінцыя дзеліцца на 16 гарадзкіх акругаў.

Славутасьці

Аб’ектамі Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО на тэрыторыі правінцыі Аньхой зьяўляюцца гара Хуаншань, старадаўнія вёскі на поўдні правінцыі Аньхой — Сідзі і Хунцунь і адрэзак Тунцзіцюй Вялікага каналу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads