Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр
нямецкая палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр (па-нямецку: Annegret Kramp-Karrenbauer; народжаная Крамп; нарадзілася 9 жніўня 1962 году, Фёльклінгэн, Нямеччына) — нямецкі палітык, сябра Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу. Са жніўня 2011 году да лютага 2018 году Крамп-Карэнбаўэр займала пасаду прэм’ер-міністра зямлі Заарлянд, з чэрвеня 2011 году зьяўлялася старшынькай зямельнага аддзяленьня Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу ў Заарляндзе. Зь лістапада 2010 году ўваходзіла ў склад вышэйшае ўправы ХДС. З 26 лютага па 7 сьнежня 2018 году займала пасаду намесьніка старшыні ХДС. 7 сьнежня 2018 году Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр была абраная старшынькай ХДС[6].
Remove ads
Погляды
Погляды Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр поўнасьцю супадаюць з поглядамі Ангелы Мэркель.
— Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр лічыцца блізкай паплечніцай Мэркель, у яе дзеяньнях прыкметныя ўласьцівыя існаму канцлеру спакой і вытрымка. Многія назіральнікі параўноўваюць яе з Мэркель і называюць нават «кронпрынцэса» старшыні Кабінета міністраў.
— У чым новая кіраўніца нямецкай партыі ХДС падобная да Мэркель?[7]
Выбары на пасаду старшыні хадэкаў
Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр была выбраная на пасаду старшыні хадэкаў Нямеччыны. Яна набрала 517 галасоў з амаль тысячы паслоў зьезду ХДС[6]. Гэта 51,75 % галасоў. Яна перамагла Енса Шпана і Фрыдрыха Мэрца.
Жыцьцяпіс
Нарадзілася 9 жніўня 1962 году ў Нямеччыне. Яе тата — настаўнік, маці — хатняя гаспадыня. У 1981 годзе стала сябрам ХДС. У 1999 годзе стала дэпутатам у зямельным сойме зямлі Сар. У 2000 годзе стала начальнікам МУС зямлі Сар. Далей займала розныя пасады ва ўрадзе зямлі: па справах навучаньня, сям’і і культуры, па пытаньнях працы й занятасьці, правасуддзя, па справах навукі й дасьледваньняў. З 2010 году стала сябрам краёвае рады ХДС. З 2011 па 2018 узначальвала ўрад зямлі Сар. У 2018 годзе па просьбе А. Мэркель Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр стала генеральным сакратаром ХДС[7].
Няўдачы на пасадзе сташыні ХДС
Выбары ў Эўрапарлямант пазалі падзеньне патрымкі ХДС сярод насельніцтва Нямеччыны[8].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads