Армін Ляшэт
нямецкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́рмін Ля́шэт (па-нямецку: Armin Laschet; нар. 18 лютага 1961, Аахэн, ФРН) — нямецкі палітык, старшыня партыі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз з 16 студзеня 2021 году, прэм’ер-міністар зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія (з 2017 году).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 18-гадовым узросьце ўступіў у ХДС. У 1981 годзе скончыў школу ў сваім родным горадзе Аахэн і пачаў вывучаць права ва ўнівэрсытэтах Мюнхэну і Бону. У 1986 годзе таксама пачаў журналісцкую дзейнасьць — у прыватнасьці, працаваў карэспандэнтам рэдакцыі навін на баварскім тэлебачаньні Bayerisches Fernsehen. У 1987 годзе здаў першы дзяржаўны юрыдычны іспыт. Праз чатыры гады ён стаў галоўным рэдактарам газэты KirchenZeitung Aachen, з 1995 па 1999 год кіраваў выдавецтвам Einhard-Verlag.
Абраны новым старшынём нямецкай партыі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю 16 студзеня 2021 году. Яго кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі двухдзённага партыйнага зьезду, які праходзіў у рэжыме відэаканфэрэнцыі[9]. Атрымаў у другім туры галасаваньня 521 голсасупраць 426, пададзеных за кансэрватара Фрыдрыха Мэрца[10].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads