Аркадыюш Марыта

польскі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аркадыюш Марыта
Remove ads

Арка́дыюш Мары́та (па-польску: Arkadiusz Moryto) — польскі гандбаліст клюбу «Вівэ» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Гуляе на пазыцыі правага скрайняга.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў кар’еру ў клюбе «СМС Гданьск» з другім дывізіёне чэмпіянату Польшчы. У 2016 годзе перашоў да шэрагаў любінскага «Заглембе» з элітнага дывізіёну. Асабліва пасьпяховым для гульца стаў сэзон 2017—2018 гадоў, калі Марыта здабыў 227 галоў у 30 гульнях чэмпіянату[1]. У выніку гулец быў запрошаны да больш прэстыжнага клюбу «Вівэ». У новай камандзе дэбютаваў 31 жніўня 2018 году ў матчы лігі супраць апольскага «Гвардыі» (36:26), у якім якой закінуў чатыры мячы пад папярочку супернікаў. 15 верасьня дэбютаваў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць вугорскага «Вэспрэма» (27:29), дзе адзначыўся толькі аднім выніковым кідком.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads