Артур Назаранка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артур Назаранка (нар. 10 лютага 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец акадэмію клюбу «Менск». У 2022 годзе пачаў абараняць колеры клюбнага дублю. У ліпені 2023 году пачаў прыцягвацца да гульняў і першай каманды. Дэбютаваў у складзе першай каманды 11 жніўня 2023 году ў матчы Найвышэйшай лігі супраць «Слуцка», зьявіўшыся на гульнявой пляцоўцы на 89-й хвіліне гульні. У кастрычніку таго ж году падоўжыў працоўную дамову з клюбам да чэрвенія 2024 году[3]. Хутка стаў адным з асноўных гульцоў каманды, чаргуючы выхады ў першай адзінаццатцы і зьяўленьні з лавы рэзэрвовых. Першую палову 2024 году быў гульцом першай адзінаццатцы, але пасьля далучэньня да «Менску» Руслана Лісаковіча страціў месца ў складзе. У канцы студзені быў на праглядзе ў гарадзенскім «Нёмане», неўзабаве падпісаўшы кантракт з новым клюбам[4][5].

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году) 22 сакавіка 2024 году ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Грэцыі, адгуляўшы ўвесь матч. Выклікаўся да каманды на таварыскія матчы ў чэрвені і верасьні таго ж году.

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads