Аўгуст Кіцбэрг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́ўгуст Кі́цбэрг (па-эстонску: August Kitzberg; 29 сьнежня [ст. ст. 17 сьнежня] 1855, Ляатрэ, цяпер у Эстоніі — 10 кастрычніка 1927, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў эстонскай нацыянальнай драматургіі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Да 1863 року Аўгуст Кіцбэрг быў вядомы як Аўгуст Кіц. Ён вырас у воласьці Аб’я, пэўны час працаваў у Вільяндзі і Латвіі. У 1901 пераехаў у Тарту і ўладкаваўся ў газэту Postimees.
Творчасьць
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1874 року. У Тарту пачалося супрацоўніцтва Аўгуста Кіцбэрга з тэатрам Ванэмуйнэ. Напачатку ён пісаў дыдактычныя камэдыі, прызначаныя для вясковай сцэны («Пунга-Мярт і Уба-Каарэль», 1894).
Росквіт ягонай творчасьці адносіцца да 1906—1915 рокаў.
П’есы
- «Пунга-Мярт і Уба-Каарэль» (1894)
- Sauna Antsu «oma» hobune (1894)
- Püve Peetri «riukad» (1897)
- Veli Henn (1901)
- Räime Reeda 10 kopikat (1903)
- Rätsep Õhk (1903)
- Hennu Veli (1904)
- «У віхуры вятроў» (1906)
- «Пярэварацень» (1911/12)
- «Каваль-Анц і Ванапаган» (1912)
- Kauka jumal (1915)
- Kosjasõit (1915)
- Enne kukke ja koitu (1919)
- «Ляўрыц» (1919)
- Onu Zipul (1922)
- «Пракляты хутар» (1923)
Аповесьці
- Maimu (1889)
- Külajutud (у 5 т., 1915—1921)
- Tiibuse Jaak Tiibuse kirjavahetus (у 2 т., 1920/1923, пад псэўданімам Tiibuse Jaak)
Успаміны
- Vana «tuuletallaja» noorpõlve mälestused (у 2 т., 1924/25)
Remove ads
Ушанаваньне памяці
У 1990 року ў Карксі-Нуі Аўгусту Кіцбэргу пастаўлены помнік[1]. На радзіме пісьменьніка дзейнічае ягоны дом-музэй[2].
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads